АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Ці падабаецца Крамлю роля Лукашэнкі-міратворца?

Ці падабаецца Крамлю роля Лукашэнкі-міратворца?
17.07.2017
Крызіс міжнародных дачыненняў, сусветныя пагрозы, а таксама новая роля Беларусі і ўсяго АДКБ у працэсах урэгулявання спрэчных пытанняў – гэтым праблемам Аляксандр Лукашэнка надаў асаблівую ўвагу падчас сустрэчы з міністрамі замежных справаў краінаў – чальцоў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.


«У сучасных умовах крызісу міжнародных дачыненняў вельмі павялічваецца роля дыпламатыі. Менавіта дыпламаты мусяць прадэманстраваць свае ўменні не даць ні малейшай магчымасці прыбягаць да сілавога рашэння спрэчных пытанняў», – зазначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Хельсінкі-2» у Беларусі. Ці рэальна?

 

Такім чынам, на думку назіральнікаў, Лукашэнка працягнуў тэму, якая апошнім часам часта гучыць падчас афіцыйных выступаў кіраўніка краіны, – неабходнасць актывізаваць удзел Беларусі ў сусветных міратворчых працэсах, паведамляе Белсат.

 

Падчас нядаўняй сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ ў Менску прагучала прапанова запусціць новы хельсінкскі працэс з пляцоўкаю ў нашай краіне. Паводле Лукашэнкі, «Хельсінкі-2» маглі б стаць пляцоўкаю для шырокага дыялогу паміж краінамі Еўраатлантыкі і Еўразіі.

 

«Лукашэнка падымае значнасць, Лукашэнка хоча, каб яго заўважылі, каб у абмен на гэта можна было весці нейкія дыпламатычныя гульні. Захад глядзіць паблажліва на гэтыя прапановы, не бачыць у іх нешта сурʼёзнае, вартае абмеркавання», – даводзіць палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.

 

Мірныя намеры афіцыйнага Мінску выклікаюць сумнеў

 

Асабліва ў кантэксце запланаваных на верасень буйных расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017». Паводле афіцыйнай інфармацыі, у Беларусь прыбудуць прыблізна 3 000 расейскіх жаўнераў і каля 300 адзінак тэхнікі. Планаваныя манеўры выклікалі занепакоенасць нашых суседзяў. Крытыку спараджае і неэфектыўнасць Мінскіх перамоваў для ўрэгулявання ўкраінскага крызісу.

 

Бо афіцыйны Мінск ёсць блізкім палітычным і вайсковым хаўруснікам Крамля. Сам Лукашэнка неаднойчы заяўляў: «Беларусь у рамках АДКБ і Саюзнай дзяржавы адказная за заходні кірунак. Гэта зона адказнасці Беларусі. Уся нашая армія сканцэнтраваная на гэта разам з Расіяй».

 

Ці ўдасца Лукашэнку спалучыць міратворчыя амбіцыі з абавязкамі перад галоўным хаўруснікам? Апошнія падзеі з удзелам Расіі (асабліва канфлікт на Данбасе) даводзяць, што ў мірным працэсе Крэмль хутчэй не зацікаўлены.


Дата стварэння навіны 17.07.2017

Возврат к списку