АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Экс-кіраўніка Бабруйска асудзілі на восем гадоў за тое, што прадаваў пасады за хабары

Экс-кіраўніка Бабруйска асудзілі на восем гадоў за тое, што прадаваў пасады за хабары
17.07.2017
Ён прызнаны вінаватым у неаднаразовым атрыманні хабару і замаху на атрыманне хабару.

Фота Улада Швядовіча

 

Былы старшыня Бабруйскага гарвыканкама Андрэй Каваленка, які прызнаны вінаватым у неаднаразовым атрыманні хабару і замаху на атрыманне хабару, асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамілі БЕЛТА ў Магілёўскім абласным судзе.

У экс-мэра канфіскуюць усю маёмасць. Яго пазбавяць права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, а таксама якія прадстаўляюць права ў межах сваёй кампетэнцыі аддаваць распараджэнні або загады і прымаць рашэнні адносна асоб, не падпарадкаваных яму па службе, тэрмінам на 5 гадоў.

 

Іншыя два фігуранты справы прызнаныя вінаватымі ў падбухторванні да дачы хабару ў буйным памеры. Ім прызначана пакаранне ў выглядзе двух з паловай гадоў пазбаўлення волі кожнаму з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

 

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым парадку.


Дата стварэння навіны 17.07.2017

Возврат к списку