АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

У конкурсе "Славянскага базару" гран-пры не будзе

У конкурсе "Славянскага базару" гран-пры не будзе
17.07.2017
Паводле ўмоваў конкурсу, лідар павінен апярэджваць астатніх мінімум на 3 балы.

Ягор Шаранкоў

 Беларус і ўкраінец набралі роўныя балы ў конкурсе на «Славянскім базары».

Беларус Ягор Шаранкоў і ўкраінец Улад Сытнік набралі роўную колькасць балаў па выніках двух дзён фіналу XXVI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2017», піша БЕЛТА.

 Пасля першага дня фіналу беларуса ад ўкраінца аддзяляў ўсяго адзін бал, акрамя таго, у чацвёрцы лідараў былі выканаўцы з Расіі Лілія Вельтмана і з Сербіі Невена Божавіч.

 

Ягор Шаранкоў у другім дні абраўвядомую кампазіцыю Queen - We are the champions. Суддзі засталіся задаволеныя вынікам і паставілі 76 балаў. Улад Сытнік узяў You raise me up, за якую Джош Гробан нават атрымаў «Грэмі», але атрымаўшы ад журы 75 балаў, з агульнай сумай 151 зраўняўся з беларусам.

 

Улад Сытнік нарадзіўся ў Луганску, але жыве ў Кіеве, ён са сцэны пажадаў на роднай мове ўсім беларусам і наогул усім прысутным мірнага неба над галавой.

 

Сёння на ўрачыстым закрыцці ў Летнім амфітэатры адбудзецца ўзнагароджанне лаўрэатаў. Але, калі журы не паднясе ніякіх сюрпрызаў, адно можна сказаць з вялікай доляй упэўненасці: Гран-пры сёлета не будзе. Паводле ўмоваў конкурсу, лідар павінен апярэджваць астатніх мінімум на 3 балы



Дата стварэння навіны 17.07.2017

Возврат к списку