АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Беларусь прывезлі прах Магдалены Радзівіл

Беларусь прывезлі прах Магдалены Радзівіл
16.07.2017
Падчас сёмага З'езду беларусаў свету беларуская супольнасць Швейцарыі перадала парафіі святых Сымона і Алены прах княгіні Магдалены Радзівіл.

Ва ўрачыстасці прыняў удзел пробашч парафіі ксёндз-магістар Уладзіслаў Завальнюк, паведамляе радыё «Свабода».

Прах са Швейцарыі прывёз Аляксандр Сапега — намеснік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі.

 

Пакуль не вызначана месца, дзе будзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, ён будзе знаходзіцца ў Чырвоным касцёле.

 

 Летась у ліпені князь Мацей Радзівіл у Мінску паведаміў, што праўнукі вядомай беларускай мецэнаткі, княгіні Магдалены Радзівіл пастанавілі перапахаваць яе цела ў Мінску — у касцёле святых Сымона і Алены, побач з якім яна жыла.

 

 Магдалена Радзівіл. Здымак забяспечаны Глебам Лабадзенкам.


 Сям’я звярнулася з гэтай ідэяй да арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, а таксама да пробашча Чырвонага касцёла ксяндза Уладзіслава Завальнюка, якія вельмі зычліва паставіліся да гэтай ідэі, тым больш, што ўжо раней у Чырвоным касцёле перапахавалі парэшткі фундатара касцёла Эдварда Вайніловіча і англійскага музыказнаўцы, даследчыка беларускай культуры Гая Пікарды.

 


Дата стварэння навіны 16.07.2017

Возврат к списку