АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Беларускія весляры заваявалі яшчэ два "серабра" на чэмпіянаце Еўропы

Беларускія весляры заваявалі яшчэ два "серабра" на чэмпіянаце Еўропы
16.07.2017
Кантынентальнае першынство праходзіць у балгарскім Плоўдзіве.

Беларускія весляры заваявалі яшчэ два “серабра” на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у балгарскім Плоўдзіве. Мікіта Борыкаў у байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 500 метраў быў другім і саступіў пераможцы заезду Якубу Заўрэле з Чэхіі толькі 0,096 секунды.

 

Вольга Худзенка таксама на дыстанцыі 500 метраў у веславанні на байдарцы і саступіла пераможцы, Тамары Такач з Венгрыі, 0,58 секунды.

 

У байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 метраў Раман Петрушэнка і Віталь Бялько занялі 5-е месца.

 

Напярэдадні серабро атрымалі беларускі Алена Наздрова і Каміла Бобр, якія выступалі ў каноэ-двойцы на дыстанцыі 500 м. Мужчынская байдарка-чацвёрка (Раман Петрушэнка, Дзмітрый Траццякоў, Мікіта Борыкаў і Віталь Бялько) на дыстанцыі 500 метраў узяла бронзу.

 

па інф. Еўрарадыё 


Дата стварэння навіны 16.07.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку