АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Як гарадзенская міліцыя «чысціць» вуліцы ад бяздомных

Як гарадзенская міліцыя «чысціць» вуліцы ад бяздомных
16.07.2017
Івана Пятровіча, які вось ужо 10 гадоў жыве на вуліцы, першы раз вывезлі і выкінулі ў лесе ўзімку.

Іван Пятровіч, каля 10 гадоў бяздомнік. 


«Вывезлі ў лес, каб тут не смярдзеў».

«Падышлі двое. Пырснулі ў вочы з газавага балончыка, пальчаткі белыя насунулі, запіхнулі ў «варанок» і выкінулі ў лесе, каб тут не смярдзеў»,паведамляе Белсат. Гарадзенскія бяздомнікі скардзяцца на бязмежжа міліцыянтаў, якія вывозяць іх за горад.

 

Івана Пятровіча, які вось ужо 10 гадоў жыве на вуліцы, першы раз вывезлі і выкінулі ў лесе ўзімку. Выкінулі недалёка ад вёскі Парэчча за 30 км ад Горадні. Бяздомны пенсіянер мае праблемы са здароўем і цудам дабраўся да гораду ды застаўся жывы.

 

Другі раз «зачыстка» паўтарылася тыдзень таму, калі яго вывезлі разам з іншай бяздомніцай, Тамарай Вячаславаўнай. Чарговы вываз – 11 ліпеня, калі ў горадзе бушавала навальніца.

 


Тамара Вячаславаўна, бяздомніца

«Нас удваіх вывезлі, нават не глядзелі на нашу інваліднасць. Загрузілі ў варанок. Закінулі маю палку ўнутр. Кажуць, едзем у пастарунак на Тэльмана. А пасля глядзім – лес, я ж таксама не дурная. Побач кукуруза нейкая. Вёска. Што робяць, ваўкі?! Яшчэ і пасмяяліся. Выкінулі, як сабак. Іван падняцца не мог. Дык адзін міліцыянт кажа: «Х*й з ім! Нічога з ім не зробіцца!». Пнуў нагой і з’ехалі. А нам вяртацца. Навальніца. Лужыны паўсюль. А каму казаць? Каму скардзіцца? Усім да сіняй трубы гэта», – распавядае Тамара Вячаславаўна.

 

«Мы як непатрэбныя элементы гораду. Вывозяць, каб ачысціць ад такіх людзей, як мы. Але мы – таксама людзі. Мы ўжо пенсіянеры. У нас унукі ёсць. А тое, што мы сядзім… Мы ж не лезем да нікога ў кішэнь. Харчуемся за сваю пенсію. Нікога не чапаем. Няўжо яны не могуць гэтага зразумець? Бязмежжа! Слёз бракуе», – кажа Тамара Вячаславаўна.

 

Мінулы раз выканаўцы «зачысткі» прадставіліся супрацоўнікамі Ленінскага РАУС. Як вынікае са слоў бяздомнікаў, іх выпадак не адзіны ў горадзе і дзеянні міліцыі таксама паўтараюцца з іх знаёмымі. Пры тым, што «вывазкі ў лес» пачалі практыкавацца цягам апошняга года.

 

– Даўно на вуліцы жывяце?

 

– Ай, існуем, а не жывем. А зараз сядзім і баімся, каб увогуле не закапалі.


Дата стварэння навіны 16.07.2017

Возврат к списку