АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Кіраўнік «Укрцэмэнту» абвінаваціў беларускіх вытворцаў у несумленнай канкурэнцыі

Кіраўнік «Укрцэмэнту» абвінаваціў беларускіх вытворцаў у несумленнай канкурэнцыі
16.07.2017
Паводле дадзеных «Укрцэмэнту», у 2016 годзе імпарт цэмэнту ва Ўкраіну павялічыўся на 40% у параўнанні з 2015 годам.

Старшыня асацыяцыі вытворцаў цэмэнту Ўкраіны «Укрцэмэнт» Павел Качура ў інтэрвію агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» заявіў, што імпарт цэмэнту з Беларусі можа прывесці да закрыцця аднаго-двух заводаў на тэрыторыі Ўкраіны.  

«Галоўная праблема — нядобрасумленная канкурэнцыя. Мы разумеем адкрытасьць рынку як дарогу з двухбаковым рухам, ад якога выйграе галоўным чынам спажывец. Гэта значыць, калі беларускі цэмэнт канкуруе на рынку Ўкраіны, то і ўкраінскі цэмэнт павінен мець магчымасць канкурыраваць на рынку Беларусі.

 

Беларускі цэмэнт на тэрыторыі Ўкраіны знаходзіць такую пратэкцыю, якая нават не снілася ўкраінскаму вытворцу.

І тут узнікае першая праблема — украінскі цэмэнт на беларускі рынак не пускаюць. Другое — называць эканоміку Беларусі „рынкавай“ можна зь вялікай нацяжкай, а значыць, зь вялікай нацяжкай можна казаць і аб рынкавых цэнах, піша сайт радыё Свабода. Напрыклад, у вытворчасьці цэмэнту Беларусь плянуе выкарыстаць энэрганосбіты, перш за ўсё газ, які купляе па дагаворных „палітычных“ цэнах на 100 даляраў за тысячу кубамэтраў таньней, чым ва Ўкраіне. І трэцяе, самае сумнае — беларускі цэмэнт на тэрыторыі Ўкраіны знаходзіць такую пратэкцыю, якая нават не снілася ўкраінскаму вытворцу».

 

Павел Качура дадаў, што сёлета былі выяўленыя факты ўвозу беларускага цэмэнту на мытную тэрыторыю Ўкраіны па фіктыўных сэртыфікатах. «Выдаліць гэтую прадукцыю цяпер ужо немагчыма, але інфармацыя пра тое, хто яе ўвозіў, калі, у якой колькасьці, засталася. І дзейнічаюць выразныя патрабаваньні закону аб матэрыяльнай адказнасьці такіх "імпартэраў"».


Дата стварэння навіны 16.07.2017

Возврат к списку