АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Відэа: найноўшы беларускі танк Т-72БМЭ

Відэа: найноўшы беларускі танк Т-72БМЭ
16.07.2017
Дзяржкамваенпрам апублікаваў першае відэа з выпрабаванняў танка Т-72БМЭ, створанага спецыялістамі 140-га бранятанкавага завода. У роліку паказаныя таксама працэс зборкі, абсталяванне і магчымасці машыны.

Т-72БМЭ здольны знішчыць любую цэль на адлегласці да 5,5 кіламетра. Хуткастрэльнасць 125-мм гарматы дасягае 8 стрэлаў у хвіліну, паколькі выкарыстоўваецца аўтамат зараджання, паведамляе tut.by.

 

У параўнанні з папярэднімі мадыфікацыямі павялічылася дакладнасць паражэння цэляў дзякуючы ўстаноўцы оптыка-электроннай сістэмы кіравання агнём «Эса-72У».

 

Датчыкі, устаноўленыя на танку, сочаць за ветрам, атмасферным ціскам, тэмпературай, адсочваюць тангаж, пазіцыю прылады і тэмпературу зарада.

 

Наяўнасць цеплавізара дазваляе паражаць цэлі ў любое надвор'е і час сутак на адлегласці да 3500 метраў, адзначае НН.

 

 

Наяўнасць дадатковых супрацькумулятыўных рашотак і экранаў з блокамі дынамічнай броні павышаюць абарону ад ручнога супрацьтанкавага гранатамёту і супрацьтанкавай кіравальнай ракеты ў 1,5-1,8 раза.

 

Т-72БМЭ абаронены ад хімічнай, біялагічнай зброі, а таксама радыёактыўных рэчываў.

 

Яшчэ адной асаблівасцю танка стала наяўнасць дапаможнага дызельнага рухавіка, ён неабходны для эканоміі гаруча-змазачных матэрыялаў, а таксама калі баявая машына, напрыклад, знаходзіцца ў засадзе. Дадатковы рухавік дазваляе Т-72БМЭ круціць вежу без задзейнічання асноўнага сілавога агрэгата, а таксама сілкуе бартавое абсталяванне. Расход паліва пры яго выкарыстанні складае 4-5 літраў на гадзіну.

 

Рухавік В84МС магутнасцю 840 к.с. дазваляе разганяць танк па шашы да 70 км/г, на перасечанай мясцовасці хуткасць крыху ніжэй — 50 км/г. Запас ходу — 650 км, з дадатковымі бакамі — 850 км.

 

Водныя перашкоды танку таксама не страшныя: пасля 20-хвіліннай падрыхтоўкі Т-72БМЭ можа фарсіраваць раку глыбінёй пяць метраў. Без падрыхтоўкі баявая машына можа пераадолець брод глыбінёй 1,2 метра.




Дата стварэння навіны 16.07.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку