АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У «сакрэтнай» сустрэчы з Трампам-малодшым ўдзельнічаў расійскі лабіст Ахметшын

У «сакрэтнай» сустрэчы з Трампам-малодшым ўдзельнічаў расійскі лабіст Ахметшын
15.07.2017
У сустрэчы сына прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа-малодшага з адвакатам з Расіі Наталляй Весяльніцкай у 2016 годзе браў удзел расійскі лабіст Рынат Ахметшын. У размове з агенцтвам Associated Press Ахметшын пацвердзіў факт сустрэчы і тое, што ён «служыў два гады ў контравыведцы ў савецкай арміі».

Паводле амэрыканскіх СМІ, Ахметшын быў супрацоўнікам савецкіх спэцслужбаў, але потым эміграваў у ЗША і цяпер мае падвойнае грамадзянства. Амэрыканская тэлекампанія NBC падкрэслівала, што факт прысутнасці такога чалавека на сустрэчы з Трампам-малодшым павінен зацікавіць камітэт па выведцы ў кангрэсе ЗША і спецпракурора Робэрта Мюлера, які ўзначальвае расследаванне ўмяшання Расіі ў выбары прэзідэнта ЗША ў 2016 годзе.

 

У пятніцу прэс-сакратар прэзыдэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамлі нічога не ведаюць пра чалавека з імём Рынат Ахметшын.

 

На днях сын прэзыдэнта ЗША паведаміў, што ў чэрвені 2016 году сустракаўся з расійскай юрысткай Наталляй Весяльніцкай, якая прапаноўвала кампрамат на суперніцу яго бацькі на прэзыдэнцкіх выбарах 2016 году, кандыдатку ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан. Як стала вядома з апублікаваных СМІ электронных лістоў, Дональд Трамп-малодшы ахвотна пагадзіўся на сустрэчу.

 

12 ліпеня прэзыдэнт Трамп заявіў, што яго сын ні ў чым не вінаваты, пракаментаваўшы на сваёй старонцы ў твітэры словы Трампа-малодшага аб тым, што сустрэча з Весяльніцкай не мела нікай карысці для перадвыбарчай кампаніі бацькі і таму ён пра яе не распавядаў раней, пішп НЧ.



Дата стварэння навіны 15.07.2017

Возврат к списку

cashback