У Беларусь не прапусцілі архіяпіскапа Логіна. Макей абяцаў разабрацца

На VII З'езд беларусаў свету, што пачаўся ў Мінску 15 ліпеня, не даехаў Архіяпіскап Беларускай аўтакефальнай царквы Святаслаў Логін.
Архіяпіскап Логін пазней паведаміў Радыё Свабода, што беларускія памежнікі паводзіліся карэктна, але прычыны забароны ўезду ў Беларусь, як і тэрміну забароны назваць не змаглі, бо, паводле іх словаў, яны гэтага ня ведаюць самі. Верагодна, што ён уключаны ў беларуска-расійскі спіс людзей, якім забаронены ўезд на тэрыторыю так званай «Саюзнай дзяржавы». Логіна ўжо не пускалі ў Беларусь у 2015 годзе, калі ён ехаў з Чарнігава да маці, якая жыве ў Беларусі.
«Ёсьць адназначнае разуменьне таго, што гэта не павінна рабіць нейкія перашкоды для дыялёгу між Беларусьсю і Ўкраінай, — казаў Макей журналістам. — Мы будзем сустракацца ў бліжэйшы час з украінскімі партнэрамі, будзем абмяркоўваць гэтае пытаньне».