АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Макей на З’ездзе беларусаў свету: «Я згодны з Алексіевіч, што досыць у Беларусі рэвалюцыяў»

Макей на З’ездзе беларусаў свету: «Я згодны з Алексіевіч, што досыць у Беларусі рэвалюцыяў»
15.07.2017
У Мінску 15 ліпеня пачаў працу VII з'езд беларусаў свету. На яго вылучылі 160 дэлегатаў з замежжа і 145 з Беларусі.

На адкрыцьцё прыехаў міністар замежных справаў Уладзімір Макей.

 

«Ад 3 да 4 мільёнаў беларусаў за мяжой — гэта велізарная сіла, — сказаў Макей на адкрыцьці зьезду. — Я згодны са Святланай Алексіевіч, якая аднойчы мне сказала, што напэўна досыць у Беларусі войнаў, досыць рэвалюцыяў. Мы павінны зрабіць усё, каб нашая краіна разьвівалася эвалюцыйным шляхам».

 

Алена Макоўская, старшыня рады ЗБС «Бацькаўшчына» агучыла тэму сёлетняга зьезду: «Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасьць, беларускае замежжа – выклікі сучаснасці і стратэгіі развіцця»,

 

Радзім Гарэцкі, былы прэзыдэнт ЗБС «Бацькаўшчына» заклікаў да аб’яднаньне беларусаў дзеля далейшай пабудовы незалежнай дзяржавы. Ён адзначыў, што сёлета час найважнейшых юбілеяў: 500-годзьдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукаваньня, 100 годзьдзе ўсебеларускага народнага зьезду, які падмуркам абвяшчэньня БНР, 80-годзьдзе піку сталінскіх рэпрэсіяў.

 

Сёння пачаў працу ўжо сёмы Зезд беларусаў свету. Першы прайшоў у 1993 годзе, ён сабраў больш за 1300 дэлегатаў з замежжа, піша радыё Свабода.



Дата стварэння навіны 15.07.2017

Возврат к списку