АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Міхаілу Жамчужнаму у Горках трэба жыць па "паняццях"

Міхаілу Жамчужнаму у Горках трэба жыць па "паняццях"
14.07.2017
Былы палітвязень Мікола Дзядок, якому ў свой час давялося адбываць пакаранне ў калоніі ў Горках, патлумачыў, чаму Жамчужнаму прыйдзецца ў новай папраўчай установе няпроста.

Нагадаем, што ў красавіку заснавальнік “Платформ Інавэйшн” Міхаіл Жамчужны, якога праваабаронцы прызналі палітычным вязнем, быў пераведзены з калоніі ў Навасадах у папраўчую калонію №11 у Ваўкавыску. 


Учора нечакана высветлілася, што Жамчужнага ў калоніі няма. Прадстаўнік адміністрацыі паведаміў, што з 10 ліпеня Міхаіл Жамчужны пераведзены ў калонію №9, якая знаходзіцца ў Горках. 


Прычыны пераводу не тлумачыліся, але стала вядома, што гэта распараджэнне Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Да слова, калонія ПК-9 вядома сваімі жорсткімі ўмовамі ўтрымання. “Мяркую, што Жамчужнаму давядзецца ў Горках няпроста, – распавёў "Беларускаму партызану" Мікола Дзядок. – Па-першае, адміністрацыя там цісне на ўсіх зэкаў, а на палітычных – асабліва. Па-другое, для ціску актыўна выкарыстоўваюць касту блатных і нефармальныя турэмныя законы – „паняцці”. 


І апошняе – адміністрацыя не выпускае скаргі з калоніі, часта не пускае адваката ці абмяжоўвае час сустрэчы з ім і вядзе сябе дэманстратыўна нахабна, дэманструючы што нічога не баіцца”. 



Дата стварэння навіны 14.07.2017

Возврат к списку