АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

«Бацькаўшчына» збірае беларусаў замежжа на з'езд у Мінску

«Бацькаўшчына» збірае беларусаў замежжа на з'езд у Мінску
14.07.2017
15-16 ліпеня ў мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Яганэса Раў будуць працаваць удзельнікі Сёмага зьезду беларусаў свету. Чакаецца некалькі соцень удзельнікаў.

На здымку : VI З'езд беларусаў свету. 2013 год


Як вынікае з праграмы форуму, апублікаванага на сайце Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», прадстаўнікоў дыаспары чакае насычаная дыскусія.

 

Адкрыюць з'езд кіраўніца «Бацькаўшчыны» Алена Макоўская і старшыня рады Ніны Шыдлоўская, пасля чаго адбудуцца выбары рабочых органаў і зацвярджэньне парадку дня.

 

З вітальнымі прамовамі выступяць прадстаўнікі дзяржаўных установаў і дыпляматычных прадстаўніцтваў, затым пачнуцца даклады на асноўную тэму. Сярод спікераў — доктар гістарычных навук, супрацоўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Валянцін Голубеў; кандыдат гістарычных навук, намесьніца дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры і мастацтва Натальля Гардзіенка; доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Беластоку Алег Латышонак.

 

Тым часам у кулюарах распачнецца аўтограф-сэсія пісьменьніка Ўладзіміра Арлова з апошнім фаліянтам «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касьцюшкі».

 

Першы дзень завершыць справаздачны даклад Ніны Шыдлоўскай аб дзейнасьці ЗБС «Бацькаўшчына» і сьвяточны канцэрт з удзелам беларускіх выканаўцаў зь Беларусі і замежжа.

 

16 ліпеня распачнецца праца ўдзельнікаў у сэкцыях.

 

 «Беларуская дзяржаўнасьць: станаўленьне, рэаліі, пэрспэктывы».

 «Беларуская дыяспара і Беларусь: стратэгія ўзаемадзеяньня ў сучасных умовах».

 «Беларуская мова і культура — аснова нацыянальнай дзяржаўнасьці». Таксама заплянаваны справаздачны даклад кантрольна-рэвізійнай камісіі і выбары кіроўных органаў ЗБС «Бацькаўшчына» — Вялікай рады і старшыні.

Зьезды беларусаў сьвету праводзяцца, пачынаючы ад 1993 году, кожныя чатыры гады ў Менску. Менавіта зь ініцыятывы «Бацькаўшчыны» пачалі фармавацца прапановы для законапраекту «Аб беларусах замежжа» і дзяржаўнай праграмы «Беларусы ў сьвеце». З прыняцьцем гэтага закону ў 2014 годзе быў юрыдычна замацаваны статус «беларус замежжа» і закладзеная заканадаўчая база для супрацоўніцтва зь беларускай дыяспарай, якую неабходна напаўняць практычнымі крокамі. І гэта адна з задачаў сёлетняга зьезду.

 

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» аб’ядноўвае некалькі дзясяткаў арганізацый з больш як двух дзясяткаў краінаў.


па інф.радыё Свабода



Дата стварэння навіны 14.07.2017

Возврат к списку

cashback