АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Прапаведнік бяз рук і ног запрошаны на свята 500-годдзя беларускай Бібліі

Прапаведнік бяз рук і ног запрошаны на свята 500-годдзя беларускай Бібліі
13.07.2017
У Берасьце запрошаны вядомы хрысціянскі прапаведнік Нік Вуйчыч. Ініцыятары запрашэння — супольнасць евангельскіх хрысціян-баптыстаў «Збаўленне».

 

Летась Вуйчыч з аншлягам выступіў у «Мінск-Арэне», нагадвае асветніцкі сайт katolik.life. 15 верасня ў берасцейскім Лядовым палацы адбудзецца новая сустрэча з гэтым мужным чалавекам.

 

У якасці месца сустрэчы Берасьце абрана невыпадкова: менавіта тут, паблізу абласной бібліятэкі, усталююць першы ў Беларусі помнік Бібліі — акурат да юбілею беларускага кнігадрукаваньня.

 

Берасцейская біблія — самае вялікае па абʼёме ў Вялікім Княстве Літоўскім друкаванае выданьне ХVI—ХVIІІ стагодзьдзяў, шэдэўр паліграфічнага мастацтва эпохі Рэнэсансу. Надрукаваная яна была ў берасьцейскай друкарні канцлера ВКЛ і берасьцейскага старасты Радзівіла Чорнага.

 

Як удакладніў прапаведнік Васіль Трубчык, адказны рэдактар выдавецтва «Крынiца жыцьця» саюзу ЭХБ у Беларусі, квіткі будуць прадаваць парай — для верніка і яго сябра, «далёкага ад Бога»:

 

«Лядовы палац у Берасьці разьлічаны на 3 тысячы пасадачных месцаў, разам зь Берасьцейскай філярмоніяй плянуецца распаўсюджваць адмысловыя квіткі. Калектыўныя заяўкі ад цэркваў трэба будзе накіраваць у царкву ЭХБ „Збаўленьне“. Квіткі змогуць набыць толькі тыя браты і сёстры, якія возьмуць з сабой іншага, далёкага ад Царквы і Бога чалавека, — сябра, брата, сястру, суседа, калегу», — сказаў Васіль Трубчык.


Дата стварэння навіны 13.07.2017

Возврат к списку