АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Беларусі магчыма пабудуюць спартыўны аналаг Дыснэйлэнда

  У Беларусі магчыма пабудуюць спартыўны аналаг Дыснэйлэнда
12.07.2017
Праект прэзентаваны сёння на міжнародным форуме «Летняя сустрэча спецыялістаў індустрыі забаў».


У якасці перспектыўнай пляцоўкі для яго размяшчэння разглядаецца Смалявіцкі раён (тэрыторыя індустрыяльнага парку «Вялікі камень»), перадае БелТА. Гэта будзе шматфункцыянальны турыстычны комплекс усесезоннага актыўнага адпачынку ўсёй сям'і. Тэматыка парку — дзіцячы спорт і алімпійскі рух. Архітэктурная планіровачная канцэпцыя парку ўяўляе з сябе пяць частак свету, пазначаных на эмблеме алімпійскага руху.

 

Прадугледжваецца стварэнне тэматычных зон пазнавальна-забаўляльнага характару, разлічаных на наведвальнікаў розных узроставых катэгорый. Сярод іх аквапарк, пляцоўкі для заняткаў гульнявымі відамі спорту, пейнтбола, скейтынга і паркура, кіберспорту, картынг-цэнтр, экстрым-парк. Прадугледжаны таксама кемпінг, дзіцячая спартыўная вёска, тэматычныя гатэлі, рэстараны і кавярні. Наяўнасць такой разнастайнасці паслуг, якія сканцэнтраваныя ў адным месцы, павінна прыцягнуць значную колькасць турыстаў у Беларусь, лічаць распрацоўшчыкі канцэпцыі.

 

На сустрэчы адзначалася, што забаўляльная індустрыя сур'ёзна ўплывае на турызм у рэгіёне. Тэматычныя паркі ў Еўропе карыстаюцца вялікай папулярнасцю. На сустрэчы адзначалася, што ў Мінску дастаткова добра развіта паркавая інфраструктура ландшафтна-шпацырнага тыпу, а паркаў забаў у горадзе не так шмат.

 

Міжнародная сустрэча спецыялістаў індустрыі забаў праходзіць у Мінску 12-14 ліпеня. Такі форум прафесіяналаў забаўляльнай індустрыі праводзіцца штогод ужо ў шосты раз.



Дата стварэння навіны 12.07.2017

Возврат к списку