АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

За гібель школьніцы "на бульбе" настаўніцы заплацяць штраф... дзяржаве

За гібель школьніцы "на бульбе" настаўніцы заплацяць штраф... дзяржаве
12.07.2017
Пытанні, якія засталіся да следства і суда.

Фота: настаўніцы Вольга Завадская і Ірына Апанасевіч у судзе

Васьмікласніца Вікторыя Папчэня гіне “на бульбе” пад коламі грузавіка летась у верасні. 12 ліпеня сёлета суд прызнае двух настаўніц, якія яе суправаджалі, вінаватымі ў неналежным выкананні абавязкаў, што пацягнула смерць па неасцярожнасці.

 

Настаўніцы Ірына Апанасевіч і Вольга Завадская моўчкі прымаюць прысуд і моўчкі збягаюць з будынка суда. Без каментарыяў. Ім даюць па 2 гады абмежавання волі без накіравання ў калонію, кожнай па тысячы еўра штрафу і пазбаўляюць права займаць пасады, звязаныя з бяспекай дзяцей на 2 гады.

 

Па іроніі, штраф, які выплацяць настаўніцы, чамусьці пойдзе дзяржаве, якая накіравала збіраць бульбу, а не бацькам загінулай школьніцы. Бацькі ад грашовай кампенсацыя адмовіліся раней.

 

Настаўніца фізікі Ірына Апанасевіч і французскай мовы Вольга Завадская будуць адбываць пакаранне дома, адзначацца ў дэпартаменце выканання пакаранняў, узгадняць графік выхаду з дому. Праверыць іх месцазнаходжанне міліцыя цяпер можа ў любы час.

 

Два гады яны не змогуць уладкавацца ні ў садок, ні ў школу, ні ў дзіцячы летнік. І нават пасля двух гадоў іх наўрад ці возьмуць у школу з судзімасцю па такім артыкуле, бо Кодэкс аб адукацыі гэта забараняе, піша Еўрарадыё.

 

Якім чынам 13-ці гадовая школьніца трапіла на поле

 

Кіраўнік Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец распараджаецца дапамагчы калгасам прыбраць бульбу. Аддзел адукацыі гэтага ж райвыканкама рыхтуе загад, адправіць прыбіраць бульбу “супрацоўнікаў ці навучэнцаў (толькі 10 клас) з 10-ці школ”.

 

11 школа Маладзечна атрымлівае такі загад. Завуч школы Дзяніс Курэц замяняе некаторых вучняў 10-ага класа, на вучняў 8-ага класа, бо ў школе… дзень самакіравання. У выніку на поле трапляе 13-ці гадовая школьніца Вікторыя Папчэня, што парушае адразу шесць законаў.

 

 

Каго караюць за смерць дзяўчынкі

 

Чатыры гады “хатняй хіміі” і 2 тысячы еўра плюс фактычная забарона на прафесію ― для настаўнікаў. Кіроўцы грузавіка, пад коламі якога гіне школьніца, даюць 3 гады хіміі. Цяпер ён адбывае пакаранне.

 

І, як даведалася Еўрарадыё, дырэктара гаспадаркі “Усход-агра” таксама звольнілі з пасады.

 

“Мы ўсе ускосна ў гэтым вінаватыя. Нашага кіраўніка звольнілі пасля гэтага выпадку. А настаўнікі… сталі проста без віны вінаватыя, можа, яны рэдка ездзілі “на бульбу” са школьнікамі”, ― расказваюць цяпер у гаспадарцы.

 

Дырэктару маладзечанскай школы даюць вымову з-за смерці школьніцы, яго намеснікаў пераводзяць у звычайныя настаўнікі. Кіраўніцы аддзела адукацыі райвыканкама Ірыне Драпезе, якая падпісала загад накіраваць школьнікаў на поле таксама даюць вымову, але яна застаецца пры сваёй пасадзе. Суд Маладзечанскага раёна выпісвае прадпісанне аддзелу адукацыі “выправіць парушэнні, якія прывялі да гібелі дзяўчынкі”.

 

Якія пытанні засталіся да следства і суда

 

1. Чаму настаўніцы мусяць сачыць за бяспекай дзяцей “на бульбе” на падставе вуснага распараджэння завуча школы?

 

2. Чаму бяспеку вучняў мусілі забяспечваць менавіта настаўнікі, а не калгас, дзе яны прыбіралі гэтую бульбу?

 

3. З якой нагоды завуч школы Дзяніс Курэц дае настаўнікам загад весці дзяцей 13-ці гадоў на бульбу, чым парушае шесць законаў? На падставе Кодэкса “Аб адукацыі” настаўнік мае права адмовіцца ад выканання загадаў, якія супярэчаць закону.

 

4. Чаму кіраўніца аддзела адукацыі Інна Драпеза не сядзела на лаве пасдудных разам з настаўніцамі, бо яе загад у выніку і прывёў да трагедыі?

 

5. Чаму працу дзяцей “на бульбе” прызналі “выхаваўчым працэсам”, а не працай?

 

6. Чаму 2 тысячы еўра штрафу, якія выплацяць настаўніцы, пойдуць дзяржаве?


Дата стварэння навіны 12.07.2017

Возврат к списку