АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Купчына не прайшла. «Шанцы на абранне знізілі рэпрэсіі»

Купчына не прайшла. «Шанцы на абранне знізілі рэпрэсіі»
12.07.2017
Чальцы Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) пераадолелі месяцы тупіка і ў аўторак дамовіліся наконт высокіх пасадаў у арганізацыі.

Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Аўстрыі Сэбастыян Курц, паведамляе Reuters.

 

Чатыры кіруючыя пасады пустуюць праз адсутнасьць адзінагалоснасьці сярод 57 краін-сябраў арганізацыі.

 

У АБСЕ пустуюць пасады генэральнага сакратара, вярхоўнага камісара ў справах нацыянальных меншасьцяў, прадстаўніка па свабодзе СМІ і дырэктара Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ).

 

Курц заявіў, што дзяржавы-чальцы АБСЕ падтрымалі прапанову Аўстрыі аб тым, што пазыцыі запоўненяць адпаведна былы амбасадар АБСЕ ў Швайцарыі Томас Грэмінгер, былы Генэральны сакратар АБСЭ Лямбэрта Занье, былы лідэр Сацыялістычнай партыі Францыі Арлем Дэзір і былая міністарка замежных спраў Ісьляндыі Інгэб'ёрг Гісьлядоцір.

 

На высокія пасады ў АБСЕ прэтэндавала і беларуская дыпляматка Алена Купчына. Аднае яе імя ў сьпісе ня ўзгадваецца. На сёння яна ачольвае амбасаду Беларусі ў Аўстрыі і па сумяшчальніцтве ў Харватыі, а таксама прадстаўляе Беларусь у АБСЕ і іншых міжнародных арганізацыях, якія працуюць у Вене.

 

Былы беларускі дыплямат Валеры Кавалеўскі напісаў у сваім Фэйсбуку, што перашкодай сталі рэпрэсіі ў Беларусі, паведамляе радыё Свабода.


Дата стварэння навіны 12.07.2017

Возврат к списку