АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Дзень волі-2019 Беларусь-Расія Выбары-2019 Праграма ураду Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Ці стане Алена Купчына першай жанчынай на пасадзе генэральнага сакратара АБСЕ?

Ці стане Алена Купчына першай жанчынай на пасадзе генэральнага сакратара АБСЕ?
12.07.2017
Сёння, 11 ліпеня, ў аўстрыйскім горадзе Маўэрбаху пройдзе нефармальная сустрэча міністраў замежных спраў краін, што ўваходзяць у Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). Яе адметнасцю можа стаць вырашэньне кадравых пытанняў.

Беларусь на нефармальнай размове будзе прадстаўляць Алег Краўчанка — намеснік Уладзімера Макея. Сам міністар застаецца ў Беларусі, бо плянуецца, што менавіта 11 ліпеня кіраўнік дзяржавы сустрэнецца зь беларускімі дыпляматамі, якія працуюць за мяжой, піша радыё Свабода.

 

Акрамя пасады Генэральнага сакратара АБСЕ, на якую сярод іншых прэтэндуе і беларускі дыплямат Алена Купчына, вакантнымі застаюцца яшчэ тры пазыцыі: кіраўнікоў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ), Управы Вярхоўнага камісара па справах нацыянальных меншасьцяў і Бюро прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ.

 

«Зрабіць гэтыя прызначэньні надзвычай цяжка, бо любое рашэньне ў рамках АБСЕ прымаецца выключна кансэнсусам, — кажа Свабодзе Валер Варанецкі, які ў 2011–2016 гадах прадстаўляў Беларусь у АБСЕ і іншых міжнародных арганізацыях, якія працуюць у Вене. — Уявіце, зьбіраюцца дыпляматы амаль з 60 краінаў свету. І ім патрэбна, улічваючы розныя пазыцыі, розныя погляды, розныя падыходы, знайсьці кансэнсус, каб запоўніць вакантныя пасады. Тут адбываецца сапраўдны торг. Хтосьці саступае па адной пазыцыі, але хоча атрымаць кампэнсацыю па іншай. І гэта складаны працэс. Таму ён і зацягваецца.

 

Фактычна сытуацыя з адным прызначэньнем — Генэральнага сакратара — выліліся ў чатыры. А гэта прыводзіць да неабходнасьці пакетнага рашэння».

 

Экспэрты лічаць, што найлепшыя шанцы быць прызначаным на пасаду Генэральнага сакратара АБСЕ мае дыплямат з Швайцарыі Томас Грэмінгер. А ці мае пэрспэктывы стаць Генэральным сакратаром Алена Купчына?

 

На гэтае пытаньне спадар Варанецкі адказаў так:

 

«Пра шанцы беларускага дыплямата я гаварыць не магу, таму што ёсьць пэўныя этычныя абмежаваньні, тым больш у такі складаны пэрыяд. А вось са спадаром Грэмінгерам мне давялося папрацаваць разам, бо пэўны час мы былі калегамі — ён ачольваў прадстаўніцтва Швайцарыі ў АБСЭ. Яго ў Вене многія ведаюць. І ставяцца як да вельмі дасьведчанага прафэсіянала».

 

17 красавіка Міністэрства замежных спраў Расіі афіцыйна заявіла, што Масква падтрымлівае кандыдатуру Алены Купчыной. Аналізуючы сытуацыю, расійская газэта «Коммерсант» са спасылкай на свае крыніцы ў сакратарыяце АБСЭ адзначала, што першапачаткова шанцы беларускага дыплямата былі нядрэнныя, не ў апошнюю чаргу з прычыны гендэрнага фактару — арганізацыю раней яшчэ ніколі не ачольвала жанчына. Аднак пасьля разгону беларускай паліцыяй масавых акцый пратэсту і затрыманьня дэманстрантаў у лютым-сакавіку шэраг дзяржаваў, якія адначасова ўваходзяць і ў Еўразьвяз, далі зразумець, што не гатовыя «ўзнагароджваць Мінск за дрэнныя павод



Дата стварэння навіны 12.07.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку