АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Узнагароды WorldFest-Houston у беларускіх рэжысёраў

Узнагароды WorldFest-Houston у беларускіх рэжысёраў
11.07.2017
На амерыканскім фестывалі, які адкрыў свету імёны Спілберга і Лінча, перамог фільм пра старадаўнія беларускія народныя песні

 Рэжысёры — Аляксандра Бутар і Вольга Дземка.

Першая атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Рамантычныя гульнявыя мастацкія фільмы» за кінастужку «Салодкае развітанне Веры». Другая ж дзяўчына, якая зараз жыве ў ЗША, была адзначана за дакументальны фільм «Песні старой Еўропы — старадаўнія беларускія народныя песні».

 

 

«Намінантамі WorldFest у свой час былі Стывен Спілберг, Джордж Лукас, браты Коэны, Рыдлі Скот і шмат іншых выбітных прадстаўнікоў кінаіндустрыі. Нашыя самыя шчырыя падзякі арганізатару і прадзюсару Хантэру Тодду, за тое, што палічыў фільм аб беларускай культуры і народных песнях вартым гэтага мерапрыемства», — не хавае сваіх эмоцый пераможца Воля Дземка, паведамляе Наша ніва.

 

Усяго ж у WorldFest-Houston прынялі ўдзел больш за 800 рэжысёраў, прадзюсараў і прафесіяналаў з галіны кіно. У конкурснай праграме за званне лепшых змагаліся 194 фільмы з 43 краін.

Фота: Воля Дземка і Аляксандра Бутар



Дата стварэння навіны 11.07.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку