АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

У Сочы прайшла сустрэча Ангелы Меркель і Ўладзіміра Пуціна

У Сочы прайшла сустрэча Ангелы Меркель і Ўладзіміра Пуціна

На сустрэчы закраналіся пытанні двухбаковых адносін, а таксама Ўкраіны, Сірыі і правоў чалавека ў Расіі.

На сустрэчы закраналіся пытанні двухбаковых адносін, а таксама Ўкраіны, Сірыі і правоў чалавека ў Расіі.


Пуцін паведаміў, што акрамя двухбаковых пытанняў закраналіся тэмы канфлікту ва Ўкраіне і Сірыі.

Ангела Меркель зазначыла, што пытанне Данбасу неабходна вырашыць як мага хутчэй, у тым ліку даць магчымасьць Кіеву доступу да тэрыторый, падкантрольных сепаратыстам.

У сваю чаргу Ўладзімір Пуцін зазначыў, што за сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны адказнасць нясуць улады ў Кіеве. Расійскі лідар лічыць, што ў дадзены момант самае важнае – гэта тое, каб бакі канфлікту селі за стол перамоваў. Паводле Пуціна, урэгуляваньне канфлікту трэба надалей праводзіць у гэтак званым «нармандзкім фармаце» і ў рамках «мінскіх пагадненняў».

 

Са словамі Пуціна не згадзілася Ангела Меркель. Яна лічыць, што ўлады ў Кіеве выбраныя дэмакратычным шляхам і што яны маюць поўнае права праводзіць сваю палітыку ў межах сваёй жа дзяржавы, піша Польскае радыё.

Расійскі прэзідэнт сказаў на прэс-канфэрэнцыі пасля сустрэчы, што сырыйскі канфлікт можна вырашыць выключна мірным шляхам і пад эгідай ААН.

У сваю чаргу Ангела Меркель закранула пытанне парушэння правоў чалавека і грамадзянскіх свабод у Расіі, у тым ліку пераследу геяў у Чачні.

Візыт канцлера Нямеччыны ў Расію быў першай паездкай Меркель цягам апошніх двух гадоў у гэтую краіну.


Дата стварэння навіны
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку