АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Адэсе затрымалі беларуса, які спрычыніўся да беспарадкаў 2 траўня 2014 году

У Адэсе затрымалі беларуса, які спрычыніўся да беспарадкаў 2 траўня 2014 году
10.07.2017
37-гадовы беларус хаваўся за мяжой пад іншым прозвішчам, але быў затрыманы ў Адэсе ў хаце родзіча. Падчас крывавых падзеяў 2014 году свой твар ён хаваў пад маскай, сцвярджае УНІАН са спасылкай на прэс-службу пракуратуры Адэскай вобласці.

Па хадайніцтве пракуратуры Адэскай вобласці 8 ліпеня Прыморскі раённы суд абраў меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай для 37-гадовага мужчыны. Следствам даведзена, што затрыманы, прыхоўваючы твар пад маскай-балаклавай і каскай, браў удзел у масавых беспарадках на Грэцкай плошчы 2 траўня 2014 году, піша НЧ.

 

Затрыманаму паведамілі, што яго падазруюць па арт. 294 ч. 2 (масавыя беспарадкі, якія прывялі да гібелі людзей) Крымінальнага кодэксу Украіны. Як паведаміла УНІАН крыніца ў Галоўным упраўленні Нацыянальнай паліцыі ў Адэскай вобласці, затрыманы з'яўляецца грамадзянінам Беларусі.

 

Нагадаем, што 2 траўня 2014 году ў Адэсе ў рэзультаце масавых беспарадкаў і сутыкненняў паміж прарасійскімі і праўкраінскімі актывістамі загінула 48 асобаў, пацярпела прыкладна 300. Пікам сутыкненняў стаў пажар у Доме прафсаюзаў, дзе забарыкадаваліся прарасійскія актывісты.

 

 


Дата стварэння навіны 10.07.2017

Возврат к списку