АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Заўтра — навальніцы, моцныя залевы, град

Заўтра — навальніцы, моцныя залевы, град
10.07.2017
Белгідрамет папярэджвае, што ў аўторак ноччу па паўднёва-заходняй палове, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя залевы.

Днём пры навальніцах у асобных раёнах град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, на поўдні максімальная тэмпература паветра дасягне +30 +34.

У Мінску таксама чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі па горадзе моцныя залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.

 

У сераду на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы, ноччу ў асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі навальніцы. Тэмпература ноччу +12 + 18°С, па паўднёвым усходзе да + 20°С, максімальная днём +20 — +27°С.

 

У чацвер, 13 ліпеня, па большай частцы тэрыторыі краіны — кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +11 — +18°С, максімальная днём +21 — +27°С, па паўднёвым усходзе да +29°С, у заходніх раёнах — +18 — +20°С.

 

У выходныя пахаладае па ўсёй краіне. Кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7 + 15°С, максімальная днём +14 + 23°С, толькі ў асобных раёнах да + 25°С.


Дата стварэння навіны 10.07.2017

Возврат к списку