АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Бацькі Вікторыі Папчэні просяць не пазбаўляць свабоды і працы настаўнікаў іх загінулай на бульбе дачкі

Бацькі Вікторыі Папчэні просяць не пазбаўляць свабоды і працы настаўнікаў іх загінулай на бульбе дачкі
08.07.2017
Спрэчкі і прысуд па справе аб гібелі на бульбе 13-гадовай Вікі Папчэні пройдуць у судзе Маладзечанскага раёна без удзелу бацькоў Вікторыі.

Бацькі загінулай на бульбе дачкі Вікторыі Папчэні просяць не пазбаўляць свабоды і працы настаўнікаў 

 

Спрэчкі і прысуд па справе аб гібелі на бульбе 13-гадовай Вікі Папчэні пройдуць у судзе Маладзечанскага раёна без удзелу бацькоў Вікторыі. Юлія і Алег Папчэня ў нядзелю, 9 ліпеня, з'язджаюць з Беларусі і плануюць вярнуцца не раней за 21 ліпеня, піша kraj.by.

Юлія Папчэня распавяла Край.бай:

 

— Мы цяжка пераносім гэты судовы працэс, які доўжыцца ўжо вельмі доўга. Нам трэба з'ехаць, змяніць становішча. Ды і пасля вынясення прысуду зноў пачнуцца званкі розных людзей, у тым ліку журналістаў. Ад такой увагі мы стаміліся і не жадаем ніякіх кантактаў. У суд напісалі заяву, у якой хадайнічаем скончыць судовы працэс без нас. Скажу таксама: мы не хочам, каб абвінавачаных настаўнікаў пазбаўлялі свабоды і магчымасці выкладаць.

 

Так, яны вінаватыя, але ёсць людзі, чыя віна больш значныя. Не буду называць прозвішчы. Гэтыя людзі чамусьці не знаходзяцца на лаве падсудных.


Судовы працэс па абвінавачванні настаўнікаў Ірыны Апанасевіч і Вольгі Завадскай у неналежным выкананні абавязкаў па гарантаванні бяспекі жыцця і здароўя дзяцей, што пацягнула па неасцярожнасці смерць васьмікласніцы Вікі Папчэні, прадоўжыўся 7 ліпеня.

 

У першай частцы пасяджэння суддзя Павел Жачко даследаваў сем тамоў пісьмовых матэрыялаў крымінальнай справы.

 

Пасля гэтага адвакаты абвінавачаных перадалі суду хадайніцтва ад працоўнага калектыву СШ №11 і бацькоўскага камітэта аб змякчэнні пакарання настаўніцы фізікі Ірыне Апанасевіч і настаўніцы французскай мовы Вользе Завадскай. Настаўнікі і бацькі просяць суд не пазбаўляць волі Ірыну і Вольгу, а таксама дазволіць ім працаваць на сваіх месцах. Са згоды ўсіх удзельнікаў працэсу хадайніцтвы былі далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы.




Дата стварэння навіны 08.07.2017

Возврат к списку

cashback