АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Супраць вызвалення палітвязняў і свабодных выбараў — што не спадабалася беларускім дэлегатам у праекце рэзалюцыі «Становішча ва Ўсходняй Еўропе»

Супраць вызвалення палітвязняў і свабодных выбараў — што не спадабалася беларускім дэлегатам у праекце рэзалюцыі «Становішча ва Ўсходняй Еўропе»
07.07.2017
Яшчэ адна рэзалюцыя, у якой закранаюцца праблемы з правамі чалавека ў Беларусі, будзе абмяркоўвацца на паседжанні сэсіі.

Свабодныя выбары, правы чалавека, смяротнае пакаранне — супраць наяўнасці гэтых і іншых пунктаў у праекце рэзалюцыі «Становішча ва Ўсходняй Европе» выступаюць беларускія дэлегаты на 26-й сэсіі ПА АБСЭ.

 

 Яшчэ адна рэзалюцыя, у якой закранаюцца праблемы з правамі чалавека ў Беларусі, будзе абмяркоўвацца на паседжанні сэсіі. Асноўным аўтарам дакумэнту з 23 пунктаў стаў швэдзкі дэпутат Крысьціян Хольм Барэнфэльд. Чарнавік рэзалюцыі размешчаны тут.

 

Беларусі ў тэксце адведзена значнае месца. Прычынай зяўлення дакумэнту стала занепакоенасць «пагаршэннем дэмакратычнага развіцця» і «ўсё часцейшымі парушэннямі правоў чалавека» ў Расіі, Беларусі і Азэрбайджане.

 

Ужо вядома, якія папраўкі прапануюць унесьці беларускія і іншыя дэлегаты. Так, нашы суайчыньнікі выказвалі меркаваньні выключна па тых пунктах, якія тычацца Беларусі. Пра іншыя ж пункты, у тым ліку зьвязаныя з Расіяй, яны захоўвалі маўчаньне.

 

Рэзалюцыя зьвяртае ўвагу на парушэньне Расеяй міжнародных пагадненьняў наконт тэрытарыяльнай цэласнасьці краін, заклікае асудзіць анэксію Крыму Расеяй і парушэньне правоў прадстаўнікоў ЛГБТ у РФ, а ў прыватнасці ў Чачні.

 

Расейскія дэлегаты, у сваю чаргу, выказаліся амаль па ўсіх «праблемных» пунктах, якія закранаюць Беларусь.

 

Радыё Свабода прааналізавала праект рэзалюцыі і прапанаваныя папраўкі. На якія праблемы ў нашай краіне зьвярнуў увагу АБСЕ швэдзкі дэпутат і каму з дэлегатаў гэта не спадабалася?

 

Парушэньні правоў чалавека па-ранейшаму носяць сыстэмны і структурны характар, — гаворыцца ў праекце рэзалюцыі (пункт 5).

 

Выключыць з рэзалюцыі гэты пункт запатрабавалі віцэ-сьпікер Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук, дэлегаты Сяргей Гайдукевіч і Валер Варанецкі. Іх падтрымалі дэлегаты з Казахстану і Таджыкістану.

 

Выбары. На думку аўтараў рэзалюцыі, «прэзыдэнцкія выбары ў кастрычніку 2015 году і парлямэнцкія выбары ў верасьні 2016 году не былі ані свабоднымі, ані сумленнымі» (пункт 8).

 

Супраць гэтага выступілі беларускія дэлегаты Сяргей Рахманаў, Сяргей Гайдукевіч, Андрэй Рыбак і Валер Варанецкі. Іх падтрымаў дэлегат з Таджыкістану.

 

Уведзеныя абмежаваньні на свабоду сходаў, якія маюць на ўвазе іх «амаль фактычную забарону» (пункт 9).

 

Зь беларусаў з гэтым пунктам не пагадзіўся адзін дэлегат — Сяргей Рахманаў. Яго падтрымалі расейскія дэлегаты Карніенка, Тураў, Брыкін і Фядзяеў.

 

Адсутнасьць свабоды СМІ і павелічэньне колькасьці выпадкаў уціску журналістаў (пункт 10).

 

Той жа дэлегат Сяргей Рахманаў не пагаджаецца з гэтым пунктам, і яго падтрымліваюць пералічаныя вышэй расейскія калегі.

 

У тэксце рэзалюцыі ёсьць непасрэдныя заклікі да ўраду Беларусі. І ня ўсе беларускія дэлегаты зь імі згодныя. Так, рэзалюцыя заклікае:

 

Неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зьняволеных (пункт 13).

 

Адмяніць гэты пункт просяць той жа беларускі дэлегат Сяргей Рахманаў пры падтрымцы расейскіх калегаў Карніенкі, Турава, Брыкіна і Фядзяева.

 

Асудзіць нядаўнія масавыя арышты і парушэньне ўладамі права на дэманстрацыі (пункт 14).

 

Гэты пункт не падабаецца дэлегату Сяргею Гайдукевічу, якога падтрымліваюць дэлегат з Казахстану і тры дэлегаты з Расіі.

 

Асудзіць прыняцьце сэрыі рэпрэсіўных законаў, якія абмяжоўваюць асноўныя правы на свабоду сходаў, выказваньне думак і даюць дадатковыя паўнамоцтвы супрацоўнікам КДБ (пункт 15).

 

Сяргей Гайдукевіч таксама патрабуе выключыць гэты пункт. Яго падтрымліваюць два дэпутаты з Казахстану і два дэпутаты з Расіі.

 

Адмяніць артыкул 193.1 КК, які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе турэмнага зняволеньня да двух гадоў за «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі» (пункт 19).

 

За выключэньне гэтага пункту з рэзалюцыі выступіла беларуская дэлегатка Вольга Папко, адзін дэпутат з Казахстану і тры з Расіі.

 

Заклікаюць урад Беларусі да выкананьня сваіх абавязаньняў у межах АБСЭ ў дачыненні да свабоды сходаў і свабоды выказвання думак і да лібэралізацыі заканадаўства (пункт 20).

 

Дэлегатка Вольга Папко зь Беларусі таксама патрабуе выключыць гэты пункт пры падтрымцы дэпутата з Казахстану і трох дэпутатаў з Расіі.

 

Неадкладна адклікаць усе прысуды па выкананьні сьмяротнага пакараньня і прыступіць да працы па адмене сьмяротнага пакараньня (пункт 21).

 

Выключыць пункт 21 прапануюць віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук, дэпутаты Вольга Папко, Андрэй Рыбак, Валер Варанецкі, два дэлегаты з Кіргізстану і адзін з Таджыкістану.

 

Зрабіць захады дзеля забесьпячэння свабодных і сумленных будучых выбараў (пункт 22).

 

З гэтым пунктам ня згодныя дэлегатка Вольга Папко, дэлегаты Баляслаў Пірштук, Андрэй Рыбак і Валер Варанецкі пры падтрымцы дэпутата з Таджыкістану.

 

5 ліпеня на сэсіі большасьць дэлегатаў прагаласавалі супраць прапановы вынесьці на галасаваньне ПА АБСЭ рэзалюцыю па Беларусі, прапанаваную літоўскім дэпутатам Лаўрынасам Касчунасам. У ёй Менск заклікаюць рэабілітаваць палітвязьняў, адмяніць смяротнае пакаранне, рэфармаваць выбарчую сыстэму, паважаць права грамадзян на свабоду выказваньня і сходаў, забяспечыць празрыстасць будаўніцтва БелАЭС.

 

Да пытання будаўніцтва беларускай АЭС на адкрытай сэсіі ПА АБСЭ 5 ліпеня звярнуўся Аляксандар Лукашэнка. Ён настойвае, што будучая АЭС «самая бяспечная». А таксама заклікаў Літву далучыцца да будаўніцтва станцыі і будучай яе эксплуатацыі.


па інф. радыё Свабода


Дата стварэння навіны 07.07.2017

Возврат к списку