АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Відэаапытанка: За што там паміраць?

Відэаапытанка: За што там паміраць?
07.07.2017
Мінчукі рашуча супраць прапановы Масквы паслаць беларускі кантынгент у Сірыю.

 Расія звярнулася да краін СНД, у тым ліку Беларусі, з прапановай накіраваць кантынгент у Сірыю для сумеснага маніторынгу ў зоне дээскалацыі.

 

Пра гэта ў сераду заявіў у Астане кіраўнік расійскай дэлегацыі на перамовах па сірыйскім ўрэгуляванні Аляксандр Лаўрэнцьеў, перадае ria.ru.

 

«Цяпер стаіць пытанне аб тым, якія воінскія кантынгенты — хачу тут падкрэсліць — ваенных назіральнікаў якіх краін прыцягнуць для міратворчай місіі ў Сірыі», — паведаміў дыпламат, адзначыўшы, што гаворка не ідзе пра «навязванне нейкага рашэння».

 

Журналісты «Нашай Нівы» спыталіся ў мінчукоў, што яны думаюць пра такія прапановы ўсходняга суседа.

Прынамсі з тых, каго мы апыталі, ніводны не выказаўся за.

 Глядзіце самі.

Заўважым, што Беларусь пакуль не атрымлівала афіцыйнай прапановы ад Расіі накіраваць сваіх ваенных назіральнікаў у Сірыю. Пра гэта 6 ліпеня заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

Ён таксама адзначыў, што такія дзеянні [па адпраўцы кантынгенту] павінны ажыццяўляцца на падставе мандата Рады бяспекі ААН, гэта зафіксавана і ў заканадаўстве Беларусі, і ў пагадненні міратворчай дзейнасці АДКБ.




Дата стварэння навіны 07.07.2017

Возврат к списку