АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Акторы Купалаўскага чыталі Купалу

Акторы Купалаўскага чыталі Купалу
07.07.2017
У Мінску гучалі вершы беларускіх паэтаў, і, канечне, вершы самога Янкі Купалы ў жывым выкананні вядомых драматычных акцёраў Купалаўскага: Міхаіла Зуя, Валянціны Гарцуевай, Андрэя Саўчанкі (актор і рэжысёр), Дзмітрыя Тумаса і Святланы Анікей.

135 гадоў таму нарадзіўся беларускі паэт і драматург Янка Купала. У яго гонар на тэрасе кавярні “Аўстэрыя Уршуля” за Купалаўскім тэатрам у Мінску гучалі вершы беларускіх паэтаў, і, канечне, вершы самога Янкі Купалы, перадае Еўрарадыё.  





Вечар распачалі актор Купалаўскага Раман Падаляка і літаратарка, кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Купалаўскага тэатра Вольга Бабкова. Пасля з некалькімі творамі выступіў Уладзімір Арлоў. Як заўсёды, прыемна здзівіў публіку Андрусь Такінданг. У паўзах паміж вершамі гучаў цудоўны ханг у выкананні Івана Крываноса.


 

Напрыканцы вечарыны вядучы Раман Падаляка даў магчымасць усім ахвочым, хто не губляецца на сцэне, прачытаць улюбёныя вершы


Дата стварэння навіны 07.07.2017

Возврат к списку

cashback