АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

У Гародні пазначылі месцы для пацалункаў і спатканняў

У Гародні пазначылі месцы для пацалункаў і спатканняў
05.07.2017
Больш за два дзясяткі шыльдаў з незвычайнымі заклікамі і надпісамі ўсталявалі ў Гародні гарадскія актывісты.

Аб гэтым паведамляе БелТА. Удзельнікі адной з гарадскіх груп у сацыяльных сетках вырашылі незвычайным спосабам упрыгожыць гарадскія вуліцы. У самых вядомых і папулярных месцах з’явіліся таблічкі з незвычайнымі і вясёлымі надпісамі і малюнкамі. 



Напрыклад, ля лавачкі закаханых у гарадскім парку пазначылі "Месца для пацалункаў", на адным з кветнікаў у цэнтры з’явіўся напамін "Купі ёй кветкі", а для жадаючых пакарміць коцікаў або галубоў пазначылі месца іх "канцэнтрацыі". "Пастараліся зрабіць горад больш прывабным, ярчэйшым і цікавейшым і для турыста, і для жыхароў. Напрыклад, усталявалі інфармацыйную шыльду ў тым месцы, дзе на вуліцы Савецкай па вечарах выступаюць музыканты", – распавяла адна з ініцыятараў праекту Наталля Брожак. 



З’явяцца шыльдачкі і ля асноўных славутасцяў горада: турыстам і гараджанам падкажуць аптымальнае месца для сэлфі. Незвычайны праект падтрымалі ў гарвыканкаме. На шыльдах размясцілі лагатып партала для турыстаў, якія жадаюць наведаць Гародню без візы. Як распавяла Наталля Брожак, удзельнікі гарадской групы ў сацсетках плануюць рэалізаваць яшчэ некалькі праектаў, накіраваных на тое, каб гараджане і турысты маглі даведацца пра Гародню з новага, незвычайнага і цікавага боку. 



Фота Леаніда Шчаглова.

 



Дата стварэння навіны 05.07.2017

Возврат к списку