АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Карты Лапіных знайшліся ў Аляксандра Мілінкевіча

Карты Лапіных знайшліся ў Аляксандра Мілінкевіча
05.07.2017
Старажытныя карты Лапіных ў арыгінальнай каробцы перадаў творчай групе А4, якая займаецца аднаўленнем карт, палітык і жыхар Гародні Аляксандр Мілінкевіч.

Аказалася, што сям’я Мілінкевіча жыла ў адным доме з Лапінымі і калода картаў была падараваная перад самай Другой сусветнай вайной. 


Для Антона Янкоўскага, кіраўніка кампаніі А4, трымаць у руках стогадовы арыгінал картаў Лапіных з’яўляецца вялікім гонарам: — Мы ўвогуле ўпершыню ўбачылі як выглядала каробка карт Лапіных, бо да гэтага нідзе не маглі яе знайсці. 


Гэта каробка не зусім ад той калоды, якую мы аднаўляем. Другі момант у тым, што мы запусцілі хвалю аднаўлення карт і гэтая хваля была не толькі тым, каб іх аднавіць: тут далучыліся і іншыя людзі, якія пачалі нешта расказваць. Гісторыкі з універсітэта таксама пачалі нешта знаходзіць у сваіх архівах. І вось таксама спадар Аляксандр, у якога, як аказалася, ёсць калода, якую падараваў ягоным бацькам сам Лапін. 



Стваральнікі унікальных карт Абраам і Аляксандр Лапіны не перажылі Другой Сусветнай вайны. Прэзентацыя адноўленых картаў Лапіных, якія выйдуць к свет 8-га ліпеня адбудзецца ў Гародні ў бліжэйшыя дні. На прэзентацыі гарадзенцы, што ахвяравалі грошы на аднаўленне картаў Лапіных атрымаюць ў падарунак калоды ў звычайным ды элітарным выглядзе, перадае Беларускае Радыё Рацыя

 



Дата стварэння навіны 05.07.2017

Возврат к списку