АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

«Каб зямля твае косткі выкінула». Шакуючыя фота з беларускай вёскі

«Каб зямля твае косткі выкінула». Шакуючыя фота з беларускай вёскі
05.07.2017
У савецкі час камуністычныя ўлады масава знішчалі святыні Беларусі, большасць з якіх аднавіць не ўдасца ўжо ніколі. Шмат бажніцаў адбудавалі вернікі.

Чалавечыя косткі ў закінутым касцёле пад Маладзечна, в. Беніца

Карэспандэнты «Белсату» высвятляюць, як гэткае магло адбыцца.

Але шмат руінаў дагэтуль бязлітасна разбурае вецер, дождж і час. Аднак убачыць нікому не патрэбныя чалавечыя косткі пасярод закінутай бажніцы было шокам.

 

Косткі

 

Гісторык Алесь Смалянчук збірае чалавечыя косці, знойдзеныя ў закінутым касцёле ў в. Беніца

 


Чалавечы косткі, знойдзеныя ў закінутым касцёле ў в. Беніца

 

– Ведаеш, які самы страшны праклён ёсць у Беларусаў? – пытаецца гісторык Алесь Смалянчук, выязджаючы з Беніцы. – «Каб зямля твае косткі выкінула».

 


Дзесяць хвілін перад гэтымі словамі спадар Алесь закопваў чалавечыя косткі проста пад будынкам былога барочнага касцёла. Ён катэгарычна адмовіўся пакідаць іх у будынку сярод смецця і птушыных экскрэментаў.

 

Смецце, графіці на сценах. На скляпеннях гняздуюцца ластаўкі, а купал акупавалі шэрыя галубы. Таблічка з адзнакай гістарычнай каштоўнасці праз 4 км ад вёскі Заскавічы ў Маладзечынскім раёне абяцала больш прыемныя ўражанні.

 

На тэрыторыю былога касцёла мы сустрэлі рабочага, які прыйшоў касіць траву.

 

– А ці ёсць у вёсцы каталікі?

 

– Ёсць. Але от, нехта замок узламаў. Мяне сюды ад Лебядзёўскага сельсавета прыслалі. Кашу.

 

– То перадайце тады камусьці, дзе косткі пахаваныя.

 

Кукіш у абарону крыжоў

 

Як распавёў жыхар суседняй вёскі Заскавічы, былы старшыня калгасу яшчэ ў савецкія часы спрабаваў адрамантаваць будынак. Пры гэтым пад відам аднаўлення святыні для музею паспеў паставіць толькі крыжы на вежах.

 

Паколькі калгас быў перадавы, высвятляць, што робіцца прыехалі з ЦК кампартыі БССР, аднак на абвінавачванне ў «веры», былы старшыня адказаў… паказаўшы правяральнікам кукіш. Але ніякіх наступстваў для яго гэта не мела, бо ў краіне ўжо распачыналася Перабудова і змены. Але касцёл гэтак і застаўся нікому не патрэбны.

 

Парэшткі Коцелаў

 

Закінуты касцёл, в. Беніца

 

Вясковай святыні – 317 гадоў. Пабудаваў касцёл і кляштар віцебскі кашталян Міхал Казімір Коцел для манахаў бернардзінцаў. Паводле легенды, на гэтым месцы коні звар’яцелі і панеслі панскую брычку разам з дачкою. Шляхціч паспеў толькі папрасіць цуду ў Бога, каб выратаваць дзіця. Пасля малітвы коні раптам спыніліся і дачка ўратавалася. Коцел паабяцаў пабудаваць у якасці падзякі касцёл і кляштар, што і зрабіў праз год.

 

У 1939 Беніца сталася часткаю БССР, а ў 1948-м годзе савецкія ўлады зачынілі касцёл, зрабіўшы з яго склад.

Сямейны склеп Коцелаў быў разрабаваны яшчэ тады, невядомыя панішчылі труны і надмагільныя пліты, а косці былых гаспадароў Беніцы проста звалілі ў кучу. Можа, менавіта іх парэшткі «выкінула зямля» ў святыні, якая пустуе ўжо амаль 70 гадоў.

 

Паўліна Валіш, belsat.eu


Дата стварэння навіны 05.07.2017

Возврат к списку