АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

"Мы патрыёты, але сын паспрабуе сябе ў зборнай Расіі"

"Мы патрыёты, але сын паспрабуе сябе ў зборнай Расіі"
04.07.2017
18-гадовы беларускі футбаліст Кірыл Капленка збіраецца прыняць расійскае спартыўнае грамадзянства.

Пра гэта распавёў яго бацька Дзмітрый у інтэрв'ю карэспандэнту «Прессбола».

Адзначым, Кірыл Капленка нядаўна перайшоў з акадэміі «Краснадара» у «Зеніт».

 

«Засталося дачакацца рашэння ФІФА. Юніёрская зборная Расіі цікавіцца Кірылам, — кажа бацька футбаліста. — Мару, каб ён што-небудзь у жыцці выйграў, каб сыграў на чэмпіянаце свету, Еўропы. Хай бы нават за юнацкую, моладзевую зборную. Шчыра кажучы, беларусы яшчэ не хутка там апынуцца. Паглядзі, як 1999-ы год згуляў з індыйцамі на мемарыяле Гранаткіна. Хочам паспрабаваць».

 

Жонка Дзмітрыя Наталля адзначае:

 

«З іншага боку, былі мы ў Краснадары — зборная Беларусі ім не цікавілася. Хоць маглі ўзяць і нашы тэлефоны, і Кірыла. Не тэлефанаваў ніхто. А цяпер, калі трапілі ў «Зеніт», усе сталі рэзка пытацца».

 

«Мы нікому не былі патрэбныя, — пацвярджае Дзмітрый. — Але, калі ты гуляеш за моладзевую зборную, ты яшчэ можаш вярнуцца ў нацыянальную каманду сваёй краіны. Румбуціс нядаўна сказаў: давай малога да нас у «маладзёжку»! Адказваю: не, Людас Іёныч, хочам у Расіі паспрабаваць. Ён: туды цяжка патрапіць! Але мары часам спраўджваюцца. Мы патрыёты Беларусі. Аднак жадаем лепшага для дзіцяці. Кірыл у гэтым пытанні прыслухоўваецца да нас».

 



Дата стварэння навіны 04.07.2017

Возврат к списку