АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Лёня Космас запускае дастаўку ежы ў Мінску

Лёня Космас запускае дастаўку ежы ў Мінску
04.07.2017
Сэрвіс Eda.ua працуе ва Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі і Іране. Цяпер будзе працаваць і ў Беларусі.

Украінскі сэрвіс дастаўкі ежы Eda.ua, які ўваходзіць у інвестыцыйны партфель Chernovetskyi Investment Group (CIG), завяршыў зліццё з буйным гульцом у сферы дастаўкі ежы ў краінах Балтыі Foodout.

У выніку ўгоды была створана кампанія па дастаўцы ежы на рынку Усходняй Еўропы Foodout Group. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні CIG.

 

Eda.ua дазваляе кліентам замовіць ежу ў рэжыме рэальнага часу з мясцовых устаноў праз адзіны інтэрнэт-партал. На дадзены момант Eda.ua супрацоўнічае з больш чым 1500 рэстаранамі ва Украіне.


Леанід Чарнавецкі займаў пасаду мэра Кіева з 2006 па 2012 год, запомніўся шэрагам інавацый і выказванняў, за што стаў героем украінскага фальклору. Некаторыя ягоныя прэс-канферэнцыі набіралі па сотні тысяч праглядаў. Напісаў некалькі песень.

 

Мянушку Космас атрымаў за выказванне, што гатовы ляцець у космас разам са сваім катом Яшкам. Кот, дарэчы, натхніў яго на напісанне адной з кніг.

 

У 2012 годзе стварыў разам з сынам Сцяпанам Chernovetskyi Investment Group. Нейкі час жыў у Грузіі, дзе стварыў партыю «Шчаслівая Грузія», у 2016 годзе балатаваўся ў мясцовы парламент.

 

 

па інф. nn.by


Дата стварэння навіны 04.07.2017

Возврат к списку