АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Гравюры і афорты Рэмбранта павязуць у Віцебск, а з “Начным дазорам” у Амстэрдаме спяць разам

Гравюры і афорты Рэмбранта павязуць у Віцебск, а з “Начным дазорам” у Амстэрдаме спяць разам
03.07.2017
У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылася экспазіцыя працаў Рэмбранта ван Рэйна. Упершынюю на працягу двух месяцаў наведнікі музею маглі пабачыць каля 70 рэдкіх гравюраў.  

Здымакі Таццяны Менскай


 Усе працы — 69 шэдэўраў майстра – арыгінальныя гравюры.

Творы 1630-1665 гадоў дэманструюць майстэрства і талент мастака рэтраспектыўна і ва ўсёй жанравай паўнаце, піша Ерарадыё. 

Водціскі паходзяць з прыватнай калекцыі, якой зайздросцяць найлепшыя музеі свету. Афорты вельмі розныя па сваіх памерах — ад некалькіх сантыметраў (“Галава мужчыны, які крычыць” — 32х29 мм) да некалькіх дзясяткаў сантыментаў (“Хрыстос перад Пілатам” — 547х447 мм).

Калекцыя збіралася цягам сарака год і ў ёй адчуваецца густ і любоў да мастацтва яе ўладальніка.



 Прадстаўлены збор з’яўляецца адным з найбольш каштоўных у Еўропе.

Найлепшыя сусветныя эксперты Інстытуту Сотбіс пацвярджаюць аўтэнтычнасць эстампаў. Цягам трох дзясяткаў год гравюры Рэмбранта выстаўляліся ў шматлікіх музеях Італіі, Нямеччыны, Іспаніі, Мексікі, Чылі і ў іншых краінах свету. Цяпер гэта ўнікальная калекцыя прадстаўленая і ў Беларусі.



Пасля Мінска экспазіцыя перамясціцца ў Віцебскі Мастацкі музей і будзе працаваць там з 6 па 23 ліпеня.


Дарэчы, некалькі слоў пра аматараў Рэмбранта. 10-мільённай наведвальнік найбуйнейшага музея Галандыі Рейксмузеума правёў ноч у зале з "Начным дазорам". 



Вось такую піар-акцыя прыдумалі мастацтвазнаўцы. Гэты музей Амстэрдама знакаміты на ўвесь свет у першую чаргу тым, што тут знаходзіцца карціна Рэмбрандта «Начны дазор». Больш за тое, у 1906 годзе будынак музея быў перабудаваны дзеля таго, каб годна размясціць тут гэтую вялікую карціну. І па гэты дзень не зарастае да яе народная сцежка. 


Між іншым, працаўнікі установы з  размахам ушаноўвалі свайго доўгачаканага 10-мільённага  наведвальніка. Яму далі начлег у зале з шэдэўрам Рэмбрандта - такое здарылася ўпершыню ў гісторыі музея! Паведамляюць, што "залаты білет» знайшоў свайго ўладальніка толькі на пачатку лета - 10-мільённым наведвальнікам музея стаў Стэфан Каспер, школьны настаўнік і мастак з Харлема, горада на захадзе Нідэрландаў.


Першы чалавек у свеце, пераначаваўшы у музеі каля найвядомай карціны Рэмбрандта, Стэфан Каспер адзначыў, што ён не з'яўляецца фанам мастака, аднак цяпер па-новаму зірнуў на яго шэдэўр. «Я адкрыў для сябе персанажаў, на якіх раней ніколі не звяртаў увагі. Яны ажывалі перада мной. Гэта быў унікальны вопыт, які я запомню назаўжды,"- сказаў ён.Аматар жывапісу не выпусціў магчымасці зрабіць некалькі сэлфі ў пустынных залах музея і нацешыцца вытанчанай вячэрай ад Йорыса Бійдэндайка, шэф-кухары музейнага рэстарана, уладальніка зоркі "Мішлен".


Трэба адзначыць, што адлік наведвальнікаў вялі з адкрыцця абноўленага музея ў 2013 годзе.

Пішуць, што за некалькі дзён да чаканай падзеі музейшчыкі ў Твітэры апублікавалі адмысловую фотасесію: можа, менавіта ты - той адзіны ... 



Творчыя ініцыятывы - пастаянныя «спадарожнікі» Рейксмузеума. Штогод увосень музей аб'яўляе адкрыты конкурс дызайну Rijksstudio Award з прызам у 10 тысяч еўра, які ў 2017 годзе ўручылі дызайнеру з Беларусі



Нагадаем, Аляксей Лімонаў стаў пераможцам адкрытай міжнароднай прэміі Rijksstudio Award 2017. На конкурс мастак прадставіў серыю масак для сну пад назвай «Шэдэўры ніколі не спяць». Стваральніка натхніў «Партрэт дзяўчынкі ў блакітнай сукенцы» (1641) Ёганэса Карнелісзона Верспранка.


"Беларускі партызан"


Дата стварэння навіны 03.07.2017

Возврат к списку