АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Шэсць кампаній Парку высокіх тэхналогій увайшлі ў топ-100 найлепшых аўтсорсераў свету

Шэсць кампаній Парку высокіх тэхналогій увайшлі ў топ-100 найлепшых аўтсорсераў свету
03.07.2017
Шэсць кампаній з беларускага Парку высокіх тэхналогій увайшлі ў рэйтынг The 2017 Global Outsourcing 100. Такая інфармацыя размешчана на сайце Парку высокіх тэхналогій, паведамляе БелТА.

Міжнародная асацыяцыя прафесіяналаў аўтсорсінгу (IAOP) апублікавала спіс вядучых пастаўшчыкоў паслуг аўтсорсінгу The Global Outsourcing 100 у спецыяльным дадатку да часопіса Fortune за другі квартал 2017 года.

 

У рэйтынг увайшлі кампаніі, прадстаўленыя ў Парку высокіх тэхналогій - Bell Integrator, Ciklum, EPAM Systems, IBA Group, Intetics, Itransition. Кампаніі ацэньваліся па пяці параметрах: памер і тэмпы росту, водгукі кліентаў, узнагароды і сертыфікаты, развіццё інавацый, карпаратыўная сацыяльная адказнасць.

 

Міжнародная асацыяцыя прафесіяналаў у галіне аўтсорсінгу - арганізацыя, якая ўсталёўвае стандарты аўтсорсінгу і падтрымлівае яго развіццё. Аб'ядноўваючы звыш 120 тыс. кампаній і іх партнёраў, асацыяцыя абараняе інтарэсы індустрыі аўтсорсінгу, дапамагае кампаніям па ўсім свеце развіваць аўтсорсінг, павышаць ROI (каэфіцыент акупнасці інвестыцый) і пашыраць магчымасці аўтсорсінгу ў бізнесе.

па інф. НН


Дата стварэння навіны 03.07.2017

Возврат к списку