АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Тхары задушылі сто курэй і качак на дачы пад Мазыром

Тхары задушылі сто курэй і качак на дачы пад Мазыром
02.07.2017
Пра гэта распавёў начальнік Мазырскага аддзела раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юры Збароўскі ў эфіры тэлеканала «Мазыр».

Сям'я лясных тхароў загрызла каля сотні курэй і качак на адным з дачных участкаў пад Мазыром. 

«Мяркуючы па наступствах на дадзеным участку, гэта праца тхара ляснога. Ён быў не адзін, хутчэй за ўсё, на ўчастак пракралася цэлая сям'я драпежнікаў», — адзначыў Юры Збароўскі. Тхор — невялікі звярок, у даўжыню дасягае паўметра. Аднак, па словах гаспадыні пацярпелага дачнага ўчастка, сляды, пакінутыя драпежнікам, сведчаць аб значна большых памерах.

 

Праз дзверы ўлезці ў куратнік зверу не ўдалося, тады ён скарыстаўся ледзь прачыненай фортачкай. Унутры ён абяскровіў амаль 50 куранят-бройлераў. Наступнымі сталі качкі ў сажалцы. Не спалохаўся драпежнік ні вады, ні глыбіні. Гаспадыня, якая прыехала на дачны ўчастак, выявіла каля сотні абяскроўленых тушак яе курэй і качак. Жанчына непакоіцца, што драпежнік можа вярнуцца.


Дата стварэння навіны 02.07.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку