АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

«Я не ідыёт здзяйсняць гэтае злачынства наўпрост насупраць Крамлю»

«Я не ідыёт здзяйсняць гэтае злачынства наўпрост насупраць Крамлю»
02.07.2017
Былы афіцэр батальёну «Север» МУС Чачэніі Заур Дадаеў, асуджаны за забойства палітыка Барыса Нямцова, заявіў аб сваёй невінаватасці.

Знаходзячыся ў СІЗА, Дадаеў распавёў прадстаўніку Грамадскай назіральнай камісіі пра катаванні і ціск з боку следства, якое фактычна прымусіла падсудных агаварыць сябе, перадае тэлеканал «Дождь».

«Калі б я здзейсніў гэтае злачынства ў імя Алаха, то першы б прызнаўся. Зразумейце, я афіцэр, я не ідыёт здзяйсняць гэтае злачынства наўпрост насупраць Крамлю», – сказаў ён.

Паводле слоў асуджанага, у турме Лефортава яго «катавалі і білі токам».

Дадаеў сцвярджае, што неаднаразова пісаў заяву ў пракуратуру і ўпаўнаважаным па правах чалавека, дамагаючыся справядлівага разбіральніцтва, але лісты вярталіся да таго ж следчага, які вёў справу.

 

Вердыкт па справе аб забойстве Нямцова быў вынесены ў Маскоўскім акружным ваенным судзе 29 чэрвеня. Прысяжныя прызналі вінаватымі Заура Дадаева і яшчэ чатырох чалавек.

 

Усе абвінавачаныя ў судзе заявілі аб сваёй невінаватасці і патлумачылі, што першыя прызнальныя паказанні яны давалі пад ціскам.

 



Дата стварэння навіны 02.07.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку