АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Гельмут Коль. Развітанне

Гельмут Коль. Развітанне
02.07.2017
Упершыню ў зале Еўрапейскага парламенту прайшла жалобная цырымонія. 1 ліпеня ў Страсбуры развіталіся з Гельмутам Колем – былым канцлерам Нямеччыны.

 Развітацца з палітыкам прыехалі дзяржаўныя дзеячы з усяго свету – Біл Клінтан, Біньямін Нетаньягу, Дзмітрый Мядзведзеў, Эманюэль Макрон ды іншыя.


«Калі Гэльмут Коль стаў канцлерам у 1982 годзе, я жыла ў ГДР. Я слухала і глядзела ягоныя прамовы на сустрэчы з Эрыхам Гонэкерам у 1987 годзе ў Боне па тэлебачанні. Тады ён сказаў Гонэкеру перад камерамі, цытую: «Людзі ў Нямеччыне цярпяць ад разʼяднання, цярпяць ад сцяны, якая літаральна стаіць на іхным шляху і адштурхоўвае іх. Калі мы разбурым тое, што дзеліць людзей, мы скончым са смуткам немцаў. Яны хочуць прыйсці адзін да аднаго, бо яны належаць адзін аднаму». Канец цытаты. Гэтыя словы канцлера Гэльмута Коля дадалі нам моцы ў ГДР», – сказала на цырымоніі развітання цяперашняя канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.


Гельмут Коль памёр 16 чэрвеня.


па інф. Белсат


Дата стварэння навіны 02.07.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку