АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Стратэгія Пазняка: не хадзіць на парад 3 ліпеня. Ён зноў абвінавачвае Статкевіча ў правакацыі

Стратэгія Пазняка: не хадзіць на парад 3 ліпеня. Ён зноў абвінавачвае Статкевіча ў правакацыі
01.07.2017
"Не хадзіце на рэжымныя парады і правакацыйныя дэманстрацыі!", – з такім заклікам звярнуўся да грамадзян Беларусі старшыня КХП-БНФ Зянон Пазняк праз свой сайт pazniak.info.

Палітык лічыць 3 ліпеня не святам, а “днём, калі нямецкая акупацыя Минска змянілася на савецкую”.

“Ніякага дачынення да незалежнасці Беларусі гэтая дата не мае”, – сцвярджае Пазняк.

Акрамя таго, ад Пазняка зноў гучаць абвінавачванні ў бок лідэра “Народнай грамады” Міколы Статкевіча.

“Статкевіч заклікае менчукоў на пратэстную дэманстрацыю быццам бы супраць рэжыму Лукашэнкі. На самой справе гэта ператворыцца ў правакацыю з мэтай выявіць несаспелыя яшчэ пратэстныя сілы і разграміць іх. Не верце безадказным асобам”, – кажа Пазняк.

Нагадаем, на 3 ліпеня ўлады традыцыйна прызначылі парад з нагоды Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Па цэнтры сталіцы пройдуць калоны вайсковай тэхнікі, асабісты склад элітных вайсковых падраздзяленняў, адбудуцца шматлікія імпрэзы.

 

Экс-кандыдат у прэзідэнты, палітык Мікола Статкевіч, у гэты ж дзень заклікае людзей прыйсці на Кастрычніцкую плошчу а 14-й гадзіне, каб выказаць пратэст супраць дзеючай улады.

 

Наш тэлеканал будзе весці наўпроставую трансляцыю з афіцыйнага параду, а пасля і з акцыі, анансаванай Статкевічам.


Дата стварэння навіны 01.07.2017

Возврат к списку