АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Абітурыенты-двайняткі набралі 197 балаў па матэматыцы на дваіх

Абітурыенты-двайняткі набралі 197 балаў па матэматыцы на дваіх
01.07.2017
Заўтра абітурыентам трэба будзе апошняе выпрабаванне - па сусветнай гісторыі. Ва ўступнай кампаніі з'явіліся свае героі, якія справіліся з тэстамі на ўсе сто.

 Цэнтралізаванае тэставанне падыходзіць да фінішнай рысы. 

Сярод такіх абітурыентаў — Эліна Серада, выпускніца мінскай гімназіі № 2. Дзяўчына з лёгкасцю набрала сотню па матэматыцы, прычым на ўсе заданні ў яе пайшло толькі дзве гадзіны, адзначае НН. Кажа, задачы былі вельмі падобныя на рэпетыцыйнае тэставанне і складанасцяў не выклікалі. Сама ж стобальніца збіраецца вывучаць сусветную эканоміку на факультэце міжнародных адносін БДУ.

 

 

У першых шэрагах таксама двайняты Максім і Арцём Лазоўскія. Выпускнікі Ліцэя БДУ здавалі матэматыку, фізіку і рускую мову, збіраюцца паступаць на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ (на здымку з бацькамі). Вынікаў па фізіцы чакаць яшчэ некалькі дзён, хлопцы сцвярджаюць, што тэст быў лёгкім.

 

А вось матэматыка падалася сярэдняй складанасці, але вынікі годныя: у Максіма - 100, у Арцёма - 97. Хлопцы, праўда, крыху засмучаныя, бо праспрачаліся на шакаладку - ставілі на тое, што набяруць 200 на дваіх …

 

 





Дата стварэння навіны 01.07.2017

Возврат к списку

cashback