АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Відэа: у Чылі хірургі спынілі аперацыю, каб паглядзець серыю пенальці

Відэа: у Чылі хірургі спынілі аперацыю, каб паглядзець серыю пенальці
30.06.2017
Сітуацыяй зацікавілася і міністэрства аховы здароўя Чылі.

У Чылі хірургі спынілі аперацыю, каб паглядзець серыю пенальці ў паўфінале футбольнага Кубка канфедэрацыі. Перад гэтым яны таксама сачылі за гульнёй — за асноўным і дадатковым часам. Як інфармуе ТАСС, здарэнне адбылося ў бальніцы пры Чылійскім універсітэце. Кіраўніцтва медустановы пачало праверку да дадзеным факце — відэа трапіла ў інтэрнэт. У распаўсюджанай заяве адзначаецца, што прагляд матчу і здымкі падчас аперацыі з’яўляюцца “парушэннем асноватворнага прынцыпу павагі ў адносінах да пацыента”. Сітуацыяй зацікавілася і міністэрства аховы здароўя Чылі.

 

Што да пацыента, якому рабілі аперацыю, то ён паспяхова аднаўляецца пасля аперацыі. Яе хірургі заканчвалі ў выдатным настроі — зборная Чылі выйграла ў Партугаліі па пенальці і выйшла ў фінал. Матч Чылі — Германія прызначаны на нядзелю.




Дата стварэння навіны 30.06.2017

Возврат к списку

cashback