АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Апошнія: сёння вызваляць фігурантаў «справы патрыётаў» Міраслава Лазоўскага і Віктара Мароза

Апошнія: сёння вызваляць фігурантаў «справы патрыётаў» Міраслава Лазоўскага і Віктара Мароза
30.06.2017
Пра гэта паведаміў кіраўнік Следчага камітэту Іван Наскевіч.

«Справа знаходзіцца на маім асабістым кантролі. Цяпер мы мяркуем, што падстаў для знаходжання пад вартай фігурантаў па справе няма, і таму прынялі такое рашэнне. Што датычыць перспектыў, то пра іх казаць рана – усё пакажа следства», – цытуе Наскевіча прэс-служба СК.

 

Цяпер пад вартай застаюцца два фігуранты «справы патрыётаў» – Міраслаў Лазоўскі (на здымку) і Віктар Мароз. Іх абвінавачваюць у стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання. Усяго па крымінальнай справе аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання праходзілі 20 асобаў – былыя чальцы «Белага легіёну», спартыўна-патрыятычнага клуба «Патрыёт» і «Маладога фронта». Пазней з 6 маладафронтаўцаў абвінавачванні па гэтым артыкуле знялі, піша Белсат.

 


  29 чэрвеня на свабоду выйшлі:

Андрэй Комлік-Ямацін

 

Іван Кавальчук

 

Андрэя Дундукова

 

Дзмітры Новік

 

Аляксей Абрамаў

 

За апошнія некалькі дзён на волю таксама выйшлі: Алесь Яўдаха, Сяргей Стрыбульскі, Аляксандр Зімніцкі, Уладзімір Фёдараў, Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Віктар Данілаў. З іх знялі абвінавачанне ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». Цяпер яны знаходзяцца пад падпіскай аб нявыезде.

 

Агулам па справе патрыётаў напярэдадні 25 сакавіка сёлета арыштавалі 35 чалавек.

 

Затрыманні пачаліся пасля заявы Лукашэнкі пра групу «пятай калоны», якая рыхтавала масавыя беспарадкі і хацела дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне. Цягам двух месяцаў большую частку затрыманых ужо выпусцілі. КДБ перадаў «справу патрыётаў» Следчаму камітэту, а крымінальны пераслед паводле артыкулу «масавыя закалоты» спыніў у дачыненні ўсіх фігурантаў. Грамадскія дзеячы і праваабаронцы заклікалі прызнаць палітвязнямі фігурантаў «справы патрыётаў».



Дата стварэння навіны 30.06.2017

Возврат к списку

cashback