АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

«Унясем папраўкі падчас другога чытання»

«Унясем папраўкі падчас другога чытання»
29.06.2017
Алена Анісім патлумачыла, чаму яна не галасавала супраць закону, які дыскрымінуе беларускую мову, а паехала на дыскусію ў Брусэль.

 «Гэта быў свядомы выбар» – намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы й дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім растлумачыла, чаму яна разам з дэпутаткай Ганнай Канапацкай ня ўнесла паправак у закон, які фактычна выкрэслівае беларускую мову з этыкетак беларускіх тавараў, а паехала ў Брусэль на дыскусію пра сітуацыю ў Беларусі. Алена Анісім паабяцала выступіць супраць дыскрымінацыі беларускай мовы падчас другога чытання паправак у закон «Аб абароне правоў спажыўцоў», паведамляе Польскае радыё.


Алена Анісім: Мы зрабілі сьвядомы выбар, бо трэба, каб пытаньне «Якая цяпер сытуацыя ў Беларусі?» гучала ў Эўропе. Будзе другое чытаньне закону, і да гэтага другога чытаньня ў нас ёсьць магчымасьць паспрабаваць унесьці неабходныя зьмены.

26 чэрвеня Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні папраўкі ў закон «Аб абароне правоў спажыўцоў». Згодна зь імі, вытворцы абавязаныя наносіць на этыкеткі тавараў інфармацыю альбо на расейскай, альбо на беларускай мове. Пры гэтым у Эўразійскім эканамічным зьвязе, куды ўваходзіць Беларусь, расейская мова павінна прысутнічаць на этыкетках абавязкова. Новая рэдакцыя закону можа прывесьці да таго, што беларуская мова зьнікне са спажывецкага рынку.


Дыскусія пад назвай «Беларускае грамадзтва: да сучаснай палітычнай і нацыянальнай ідэнтычнасьці?» прайшла ў Еўрапейскім парлямэнце 27 чэрвеня. Акрамя дэпутатак Алены Анісім і Ганны Канапацкай, удзел у ёй прынялі беларускія праваабаронцы, лідары апазыцыйных партыяў і нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.


Дата стварэння навіны 29.06.2017

Возврат к списку