АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Былы прэзідэнт Прыднястроўя таемна сплыў у Малдову

Былы прэзідэнт Прыднястроўя таемна сплыў у Малдову
28.06.2017
Яго абвінавачваюць у раскраданнях.

Былы прэзідэнт непрызнанага Прыднястроўя Яўген Шаўчук таемна пакінуў непрызнаную рэспубліку і збег у Малдову.

 

Як распавёў спікер Вярхоўнага савета Прыднястроўя Аляксандр Шчэрба, у ноч на 28 чэрвеня Яўген Шаўчук «перасёк раку Днестр на плаўсродку і адышоў з тэрыторыі Прыднястроўскай Малдаўскай рэспублікі».

 

Яўген Шаўчук узначальваў Прыднястроўе з 2011 па 2016 год. Цяпер яго падазраюць у крадзяжы дзяржаўных сродкаў у асабліва буйных памерах. 28 чэрвеня Вярхоўны савет па просьбе пракурора ПМР пазбавіў Шаўчука недатыкальнасці.

па інф. НН



Дата стварэння навіны 28.06.2017

Возврат к списку

cashback