АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Алесь Яўдаха: «Табе што, кепска жыць у гэтай краіне?»

  Алесь Яўдаха: «Табе што, кепска жыць у гэтай краіне?»
28.06.2017
Сёння выйшлі на волю некаторыя фігуранты "Справы патрыётаў", сярод якіх — распаўсюднік беларускіх кніг Алесь Яўдаха. Карэспандэнт «НН» пагутарыў з ім адразу пасля вызвалення.

 «Утрыманне было больш-менш. На Валадарскага ўмовы ўтрымання былі лепшымі. Лепшае стаўленне, больш месца. Калі не лічыць катаваннямі форму затрымання, то ніякіх катаванняў не было.

 

Людзям, што былі са мной, было лепш бачна, як мяне затрымлівалі. Я атрымаў у пысу — і быў закінуты ў бусік. Што тычыцца здароўя, то я выдатна сябе адчуваю, удавалася падтрымліваць форму.

 

Я тэлек не гляджу, на заявы аднаго дзеяча ўвагі не звяртаю, таму я ўвогуле не быў у курсе сітуацыі пра нейкіх баевікоў. У мяне нават не паспела праслізгнуць ніводная думка, мне адразу ўсё расказалі хлопцы, што затрымлівалі: «Табе што, кепска жыць у гэтай краіне?»

 

Учора ў калідорах бачыў некага з хлопцаў, я так разумею, што нас перавялі ў рэжым «лайт». Раней у калідорах з «падзельнікамі» не перасякаліся. У мяне было адзін ці два допыты. Я спачатку даў паказанні па «беспарадках», потым мне прыходзілі абвесціць другое абвінавачванне, я адмовіўся даваць паказанні. 2,5 месяцы я сядзеў без усяго, а калі справу перадалі ў Следчы камітэт, то я мінімальна пагутарыў з новай следчай.

 

Газеты, лісты атрымліваў. Узровень цэнзуры мне невядомы. На жаль, газеты, на якія мяне падпісалі, ігнаравалі чэмпіянат Беларусі па футболе, таму не ведаў, як там ідзе мінскае «Дынама».

 

Атрымліваецца, што такі трохмесячны адпачынак на працы. Будзем глядзець, у якім там стане што цяпер».

 

 



Дата стварэння навіны 28.06.2017

Возврат к списку