АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Беларускі медык загінуў у вайне на Данбасе

Беларускі медык загінуў у вайне на Данбасе
28.06.2017
Берасьцейскі добраахвотнік Алег Падароўскі, які служыў у батальёне «Гаспітальеры», загінуў ад хваробаў і траўмаў, атрыманых у часе баявых дзеянняў на Данбасе. Дома ў яго засталіся 4 дзяцей.

Алег Падароўскі. Фота Яны Зінкевіч
«Алег загінуў у кастрычніку (мінулага года — РС) і пахаваны ў Дняпры побач з нашымі байцамі-героямі», — паведаміла Радыё Свабода камандзір батальёна «Гаспітальеры» Украінскай добраахвотнай арміі Яна Зінкевіч. Паводле яе, Алег Падароўскі служыў у батальёне з 2014 года.

«Ён удавец, у яго засталіся чацьвёра дзетак, якіх цяпер даглядае ягоная маці ў Беларусі», — дадала яна. «Алег выратаваў не аднаго байца і транспартаваў дзясяткі, выконваў абавязкі парамедыка і кіроўцы на пазыцыях у Шырокіным», — паведаміла Яна Зінкевіч.


Камандзір батальёну «Гаспітальеры» таксама дадала, што Алег Падароўскі захварэў увосень 2015 года. «Мы ўвесь гэты час змагаліся за яго жыцьцё, але, на жаль, хвароба аказалася мацнейшай», — распавядае Яна Зінкевіч.

Алег Падароўскі з Берасьця стаў другім беларусам, які загінуў на Данбасе.

У жніўні 2015 года ў выніку цяжкага паранення ў баі пад Белакаменкай на Данбасе пасля некалькіх тыдняў комы памёр былы старшыня берасьцейскай гарадзкой арганізацыі БХД Алесь Чаркашын. Ён ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правы сэктар» пад пазыўным «Тарас».



Дата стварэння навіны 28.06.2017

Возврат к списку