АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Беларусь займае 50-е месца ў свеце па ваеннай моцы, сведчаць дадзеныя рэйтынгу 2017 Military Strength Ranking

Беларусь займае 50-е месца ў свеце па ваеннай моцы, сведчаць дадзеныя рэйтынгу 2017 Military Strength Ranking
26.06.2017
Лідэрамі ў свеце з'яўляюцца ЗША, Расія і Кітай.

 Рэйтынг Military Strength Ranking ўлічвае колькасць Узброеных сіл, наяўнасць і колькасць ваеннай тэхнікі, фінансаванне арміі і іншыя аспекты. Паводле рэйтынгу бягучага года Беларусь размешчаная на 50-м месцы.


У тройцы лідэраў - ЗША, Расія і Кітай. Беларусь жа размешчана ў кампаніі такіх краін, як Філіпіны (49), Данія (51) і Бангладэш (52). У Усходняй і Цэнтральнай Еўропе Беларусь знаходзіцца на шостым месцы: рэспубліку абыходзяць Румынія, Чэхія, Украіна, Польшча і Расія. У той жа час наша армія мацней, чым арміі Венгрыі, Славакіі і Балгарыі. Беларусь мае дастаткова высокія пазіцыі па наяўнасці ў войсках ўзбраенняў і аснашчанасці, але нізкія месцы з пункту гледжання фінансавання арміі і колькасці вайскоўцаў. Апошнія месцы ў рэйтынгу займаюць Сьера-Ліёне, Сурынам і Батсвана, піша sputnik.by.


Дарэчы, як стала вядома яшчэ не сціхлі абмеркаванні падпісанага днямі кантракту на пастаўку дванаццаці знішчальнікаў Су-30. Беларускі амбасадар у Расіі Ігар Петрышэнка ў інтэрвʼю РИА «Новости» распавёў пра магчымасць набыцця нашай краінай зенітных сістэмаў С-400 і тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр». Чуткі, пра тое што Расія хоча размясціць у Беларусі Іскандэры ходзяць ужо больш за 10 год.

 

Летась Расія размясціла ракетныя комплексы «Іскандэр» у Калілінградскае вобласці. Еўрапейскія палітыкі ў адзін голас назвалі гэты крок Масквы запалохваннем, а генеральны сакратар НАТО Енс Стольтэнбэрг заявіў, што альянс не пакіне рашэнне Крамля без адказу. Інфармацыя пра ракеты ў Калінінградзе заспела Польскага міністра замежных справаў Вітальда Вашчыкоўскага якраз на сустрэчы з беларускім візаві Уладзімірам Макеем. Тады шэф беларускае дыпламатыі асудзіў рашэнне Крамля.

 

«Беларусь выступае катэгарычна супраць развязання праблемаў сілавымі і вайсковымі метадамі. Мы адмоўна ацэньваем тое, што адбываецца цяпер у нашым рэгіёне. Гонка ўзбраення, дадатковыя вайсковыя кантынгенты з Усходу і з Захаду – усё гэта не спрыяе росту бяспекі», – казаў Макей.

 

«Іскандэр» – зброя прэвентыўнай атакі, то бок нападу. Такія ракеты цалкам разыходзяцца з тым, што напісана у вайсковай дактрыне нашае краіны, паведамляе Белсат. Адметна, што нават з пункту гледжання сумеснае абарончае стратэгіі Саюзнае дзяржавы Расіі і Беларусі, «Іскандэры» не даюць нам ніякае выгады. Ракеты, якія ўжо стаяць у Калініградзе пакрываюць тую ж самую тэрыторыю, што і патэнцыйна ракеты з Беларусі. Гэта 80% тэрыторыі Польшчы, кавалак Чэхіі, палова Славаччыны, цалкам Літва Латвія ды Эстонія. Навошта Мінску свядома рабіцца пудзілам усёй Усходняй Еўропы?

 

«У адносінах з Расіяй гэта будзе азначаць яшчэ большую ваенную залежнасць і дэ-факта прысутнасць, бо абслугоўваць будуць расійцы а мы трапляем у залежнасць, – лічыць кіраўнік руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. – У адносінах з Еўразвязам можа разгарэцца дыпламатычны скандал, бо такое рашэнне сяброўскім не назавеш».

 

Калі Беларусь усё ж вырашыць паставіць на ўзбраенне гэтыя ракеты, то ў самым цяжкім становішчы апынецца ўсё тое ж ведамства Уладзіміра Макея. Нялёгкая гэта задача – весці перамовы з Еўропай пра добрыя адносіны ды супольныя праекты і пры гэтым трымаць суразмоўцу на мушцы.

 




Дата стварэння навіны 26.06.2017

Возврат к списку