АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Жыхары Ружанаў трымаюцца за працу з заробкам $ 30

Жыхары Ружанаў трымаюцца за працу з заробкам $ 30
26.06.2017
Яшчэ дзесяць гадоў таму мэблевая фабрыка ў Ружанах лічылася ўзорнаю і забяспечвала сваймі канапамі ды сталамі Расію, Казахстан і Кыргызстан – на экспарт ішло да 80 % прадукцыі.

Цяпер прадпрыемства мае больш як $ 1 млн доўгу

Фабрыка працуе на склад, а працаўнікі скардзяцца на вымушаныя адпачынкі.

«Мы з 1-га мая стаім на прастоях, наверсе кантора працуе, а мы стаім. І раней нам хаця б паўтары мільёны плацілі, а зараз увогуле па 60 рублёў», – распавялі «Белсату» працаўніцы прадпрыемства.

 

Знайсці ж іншую працу ў Ружанах не так проста – апроч мэблевай фабрыкі побач толькі калгас і санаторый, у якім на гэты момант вакансіяў няма.

 

«У нас была ярмарка вакансіяў, праводзіў райвыканкам, прапанавалі на ферму аднаму чалавеку, астатнія – усе месцы трэба чакаць да верасня-кастрычніка», – скардзяцца працаўніцы.

 

З чаго пачаўся крызіс?

 

Вытворчасць на прадпрыемстве пачала падаць яшчэ шэсць гадоў таму, бо прадаваць мэблю за мяжу, як раней, ужо не ўдавалася. Да таго ж падчас інвентарызацыі на складах фабрыкі выявілі недастачу на Br 600 млн. (недэнамінаваных) і абвінавацілі ў ёй былога загадчыка складу Уладзіміра Кушнарова ды ягоную жонку.

 

Фабрыка падала на былога начальніка складу ў суд

 

Цяпер ён мусіць сплаціць Br 270 млн. (недэнамінаваных) страты. Спадар Уладзімір сваёй віны не прызнае і адзначае, што ён фізічна не здолеў бы вынесці са складу прадукцыі на такую суму.

 

Каб разабрацца з пазыкамі, кіраўніцтва пастанавіла прадаць прыватніку адзін з двух мэблевых цэхаў – праўда, сумы дамовы ды імя новага ўладальніка дырэктар не называе.

«Пакуль дамова не заключаная, ніякіх разгалошванняў ваеннай таямніцы, калі будзе заключаная дамова дакладна – калі ласка», – падзяліўся з «Белсатам» дырэктар мэблевай фабрыкі Васіль Борыс.

Працаўнікоў навіна не вельмі ўсцешыла

Змена ўладальніка не гарантуе, што людзі застануцца на сваіх працоўных месцах.




Дата стварэння навіны 26.06.2017

Возврат к списку

cashback