АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Наш каларытны fashion!

Наш каларытны fashion!
26.06.2017
Новыя прынты кароткага лета і неўміручыя рэцэпты  дранікаў &  халадніка.

 Свой уклад у трэнд вышымаек ўносіць ААТ «8 Сакавіка», якое выпускае футболкі з прынтамі на тэму нацыянальнага каларыту. Трыкатажная фабрыка выпускае футболкі з афіцыйнай беларускай сімволікай у колерах дзяржаўнага сцяга ўжо не першы год. 


Прадукцыя з нацыянальным каларытам карыстаецца пастаянным попытам. У 2016-м дызайнеры фабрыкі дадалі кроплю ў хвалю мэйнстрыму, стварыўшы лінію вышымаек з прынтамі з нацыянальнымі сімваламі і беларускім арнаментам. У гэтым годзе крэатыўныя работнікі гомельскага прадпрыемства пайшлі яшчэ далей. 



Хітом вяснова-летняй калекцыі пад назвай «Простая беларуская ежа» стала серыя футболак, на якія нанесеныя прынты рэцэптаў нацыянальных страў «Дранiкi», «Халаднiк», «Клёцкi». – 



Трыкатажная прадукцыя мае натуральныя прыродныя ўласцівасці экалагічна чыстага натуральнага баваўнянага палатна, – адзначыла начальнік упраўлення маркетынгу і распрацоўкі асартыменту ААТ «8 Сакавіка» Святлана Дзмітрычэнка.


 – Нашы вырабы карыстаюцца высокім попытам у турыстаў і гасцей Беларусі. Футболкі купляюць як сувенір ці памятны падарунак сябрам і блізкім. Па словах Святланы Дзмітрычэнкі, асартымент футболак з нацыянальнай сімволікай плануецца пашыраць і дапаўняць новымі прынтамі. Дарэчы, ААТ «8 Сакавіка» штомесяц выпускае для моладзі і дарослага насельніцтва дзьве тысячы вырабаў, зробленых па матывах традыцыйнага беларускага мастацтва, і адну тысячу – для дзяцей. 


па інф. gomel.today


Дата стварэння навіны 26.06.2017

Возврат к списку