АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Танкі бруду не баяцца, а толькі слізкай дарогі

Танкі бруду не баяцца, а толькі слізкай дарогі
26.06.2017
Прадстаўнік Мінабароны: экіпаж аварыйнага танка ў парадзе браць удзелу ня будзе

Галоўнай прычынай інцыдэнту з танкам на праспэкце Незалежнасці ў Мінску ў Міністэрстве абароны Беларусі называюць слізкую дарогу. Так адрэагаваў на здарэнне прэсавы сакратар ведамства Ўладзімір Макараў:


«Факт меў месца. Пацярпелых няма. Праверка паказала, што машына была спраўная. Шмат у чым аказаліся вінаватыя ўмовы надвор’я. Цяпер праводзіцца дадатковыя інструктажы ў навучаньні кіраваньню тэхнікай ў складаных дарожных умовах ў горадзе. Праверка яшчэ працягваецца. Улічваючы, што ёсьць спэкуляцыі на гэтую тэму (нібыта той салдацік трапіў на гаўпвахту), скажу так. Занос адбыўся яшчэ да таго, як ён пачаў манеўраваць. Магчыма, дзеянні мэханіка-кіроўцы засведчылі тое, што ніхто не загінуў. Праводзіцца расследаванне. Усе здаровыя, і ён таксама. Што да кампэнсацыі, дык вайсковае ведамства ліквідуе наступствы. Гаворка пра апору электраперадачы ды іншае. Але гэты экіпаж прымаць удзел у парадзе ня будзе».

 

Пры гэтым прэсавы сакратар Мінабароны не назваў хуткасць, з якой танк рухаўся па праспэкце Незалежнасці.

 

«На парадзе хуткасць мусіць быць ня болей за 20 кіламэтраў, але пры праходжанні калоны можа быць у 1,5-2 разы большай. З якой хуткасцю ехаў танк і чаму, высвятляецца», — падкрэсліў Макараў.

 

Пра фінансаванне параду Ўладзімір Макараў сказаў, што яно «праводзіцца з грошай, якія вылучаюцца з бюджэту на ўтрыманне Ўзброеных сілаў Беларусі. Гэта крыху больш за 1% ад валавога ўнутранага прадукту. Праз жорсткую эканомію сродкаў хапае як на закупліванне ўзбраеньня, так і на правядзеньне парадаў і манэўраў».

 

Аднак суму, у якую абыдзецца парад бюджэту, палкоўнік Макараў не назваў.

 

24 чэрвеня ў сталіцы адбывалася рэпэтыцыя параду да Дня Незалежнасьці 3 ліпеня. Падчас руху калёны адзін з танкаў нечакана страціў кіраваньне, яго занесла і ён на ўсёй хуткасьці ўрэзаўся ў слуп каля станцыі мэтро «Маскоўская». Мінакі знялі мамант аварыі на відэа.


па інф. радыё Свабода


Дата стварэння навіны 26.06.2017

Возврат к списку