АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Бацька польскага прэзыдэнта лічыць, што Польшча павінна прыняць уцекачоў

Бацька польскага прэзыдэнта лічыць, што Польшча павінна прыняць уцекачоў
26.06.2017
«Галодных накарміць, хто хоча піць – напаіць, гасьцей у дом прыняць, а голых апрануць».

На здымку: Анджы Дуда

Папулярная газэта «Super Express» паведамляе, што бацька прэзыдэнта Польшчы, прафэсар Ян Тадэвуш Дуда сказаў журналісту ў інтэрвію, што зяўляецца прыхільнікам таго, каб Польшча прыняла ўцекачоў з Сырыі. 


«Галодных накарміць, хто хоча піць – напаіць, гасцей у дом прыняць, а голых апрануць», – нагадвае Дуда-старэйшы вучэнне Каталіцкага касьцёла. «Я католік, і лічу, што трэба паступаць па хрысціянску, міласэрна. Польшча павінна прыняць уцекачоў», – зазначае бацька прэзыдэнта Анджэя Дуды, паведамляе Польскае радыё. 


Паводле прафэсара Дуды, «мы іх ня можам пакінуць у патрэбе, іх трэба прыняць». Адначасова Ян Тадэвуш Дуда гаворыць, што польскія спэцслужбы павінны праверыць кожнага чалавека, які трапіць у Польшчу як уцякач, каб знайсьці ў іх шэрагах магчымых ісламістаў. Польскія журналісты зазначаюць, што такім чынам Ян Тадэвуш Дуда трапіў у апазыцыю да поглядаў свайго сына Анджэя Дуды й кіруючай у Польшчы кансэрватыўнай партыі «Права і справядлівасць», кандыдатам якой быў актуальны прэзыдэнт краіны. 


Нагадаем, афіцыйная Варшава адмаўляецца прымаць уцекачоў, якія знаходзяцца ў Еўропе, перш за ўсё ў Грэцыі й Італіі. Такое абавязацельства ўзяў на сябе папярэдні ўрад права-цэнтрыскай «Грамадзянскай плятформы». Еўразьвяз абвінавачвае Польшчу ў адсутнасці агульнаэўрапейскай салідарнасьці й лічыць, што Варшава ня мае права адмаўляцца ад таго, што раней абяцала. Таму на днях Брусэль пачаў уводзіць у жыцьцё супраць Варшавы санкцыі за адмову прыняць у сябе ўцекачоў, паведамляе «Super Express».


Папулярная газэта «Super Express» паведамляе, што бацька прэзыдэнта Польшчы, прафэсар Ян Тадэвуш Дуда сказаў журналісту ў інтэрвію, што зьяўляецца прыхільнікам таго, каб Польшча прыняла ўцекачоў з Сырыі. «Галодных накарміць, хто хоча піць – напаіць, гасьцей у дом прыняць, а голых апрануць», – нагадвае Дуда-старэйшы вучэньне Каталіцкага касьцёла.

«Я католік, і лічу, што трэба паступаць па хрысьціянску, міласэрна. Польшча павінна прыняць уцекачоў», – зазначае бацька прэзыдэнта Анджэя Дуды. Паводле прафэсара Дуды, «мы іх ня можам пакінуць у патрэбе, іх трэба прыняць».Адначасова Ян Тадэвуш Дуда гаворыць, што польскія спэцслужбы павінны праверыць кожнага чалавека, які трапіць у Польшчу як уцякач, каб знайсьці ў іх шэрагах магчымых ісламістаў.


Польскія журналісты зазначаюць, што такім чынам Ян Тадэвуш Дуда трапіў у апазыцыю да поглядаў свайго сына Анджэя Дуды й кіруючай у Польшчы кансэрватыўнай партыі «Права і справядлівасьць», кандыдатам якой быў актуальны прэзыдэнт краіны.

Нагадаем, афіцыйная Варшава адмаўляецца прымаць уцекачоў, якія знаходзяцца ў Эўропе, перш за ўсё ў Грэцыі й Італіі. Такое абавязацельства ўзяў на сябе папярэдні ўрад права-цэнтрыскай «Грамадзянскай плятформы». Еўразьвяз абвінавачвае Польшчу ў адсутнасці агульнаэўрапейскай салідарнасьці і лічыць, што Варшава ня мае права адмаўляцца ад таго, што раней абяцала. Таму на днях Брусэль пачаў уводзіць у жыцьцё супраць Варшавы санкцыі за адмову прыняць у сябе ўцекачоў, паведамляе «Super Express».


Дата стварэння навіны 26.06.2017

Возврат к списку