АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Дырэктарка «Белсату» пра «Лідскае піва»: «Гэта харчаванне шавіністычных мрояў»

Дырэктарка «Белсату» пра «Лідскае піва»: «Гэта харчаванне шавіністычных мрояў»
25.06.2017
Агнешка Рамашэўская-Гузы выкзалася рэзка-негатыўна адносна новага гатунку «Лідскага» з выявай мапы БНР, згодна якой у складзе Беларусі знаходзяцца ўсходнія раёны Польшчы, уключна з Беластокам.


Пасля прэзентацыі новага гатунку «Лідскага», аформленага ў стылістыцы БНР і прымеркаванага да 100-гадовага юбілею беларускай незалежнасці, у сацыяльных сетках выбухнулі не на жарт дыскусіі паміж палякамі і беларусамі, піша Новы час. Справа ў тым, што мапа, змешчаная на этыкетцы піва, уключае ў склад Беларусі Віленшчыну, Смаленшчыну, а таксама Падляшша, што і абурыла палякаў.

 

 

 Напрыклад, дырэктарка тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы ў перапісцы з Севярынам Квяткоўскім у фэйсбуку назвала піва «харчаваннем шавіністычных мрояў». Журналіст Андрэй Пачобут таксама не застаўся ў баку ад дыскусіі:

 

Гульні з гістарычнымі мапамі — гэта інфантылізм. «Вільня — наша». «Беласток — наш», «Смаленск — наш». «Ух як крута!» Хлопцы, паглядзіце вакол. Вам ад гэтага інтэрнэт-любавання не робіцца моташна? Тут такое надворʼе ў рэгіёне, што «Мінск-наш» можна ўпусціць!



Вераніка Себасцяновіч

 

У сваю чаргу, беларускія інтэлектуалы Віталь Цыганкоў, Севярын Квяткоўскі і Алесь Чайчыц за «Лідскае» заступіліся.

 

Пакуль Андрэй Пачобут абураецца з нагоды мапы БНР на этыкетцы піва "Менскае-1918", нагадаем пра тое, з-за чаго ён чамусці не абураецца, — піша Чайчыц, — Ягоная аўтарытэтная каляжанка па Звязу Палякаў на Беларусі (Вераніка Себасцяновіч — НЧ) шматразова, свядома, публічна і нават у сценах польскага Сейму выказваецца супраць суверынітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь.

 

Чайчыц таксама задае пытанне: «Улічваючы, што Вераніка Себасцяновіч ёсць сябрам кіраўніцтва Звяза Палякаў на Беларусі, як ЗПБ ставіцца да яе выказванняў адносна тэрытарыяльнай цэласнасці і суверынітэту Беларусі?» Падрабязней наконт пазіцыі Чайчыца, а таксама выказванняў спн. Себасцяновіч, якая лічыць, што Заходняя Беларусь — гэта «Крэсы ўсходнія, часова акупаваныя Беларуссю», можна глянуць тут.

 

Ад сябе нагадаем, што кожная краіна нашага рэгіёну, ці тое Польшча, ці тое Украіна альбо Літва, маюць аналагічныя мапы з тэрыторыямі, якія лічаць гістарычна «сваімі». Так, на мапах УНР Брэст і Пінск з'яўляюцца ўкраінскімі, на літоўскіх мапах можна ўбачыць літоўскі Гардзінас (то бок Гродна), згодна адпаведных польскіх мапаў, уся Заходняя Беларусь ажно да Стоўбцаў — належыць Польшчы. Ніводнага сур'ёзнага канфлікту праз такія мапы-рэлікты, акрамя сварак паміж інтэлектуаламі, за апошнія дзесяцігоддзі не вынікала.


Дата стварэння навіны 25.06.2017

Возврат к списку